Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

З пытаннем – у дзяржкантроль

12.03.2012
На прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян да старшыні Салігорскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю  Сяргея Прахорчыка звярнуліся 11 жыхароў горада і раёна. Напрыклад, Ганну Кашубу з вул. Мінскай, 7, што ў Капылі, хвалюе затапленне прысядзібнага ўчастка. Кіраўніцтву Капыльскай ЖКГ даручана на працягу сакавіка–красавіка правесці неабходныя земляныя работы па недапушчэнні затаплення дваровай тэрыторыі. Жыхары жыллёвага кааператыва па вул. Цімкавіцкай, 1 “Е”, у мінулым годзе засяліліся ў свае кватэры і атрымалі няпрошаных “суседзяў” – жукоў, якія пачалі вылазіць з-пад падлогі. Сітуацыю на месцы павінен вывучыць генеральны падрадчык (рамонтна-будаўнічае ўпраўленне)  і будзе прынята адпаведнае рашэнне. Упраўленнем райсельгасхарчу і райсаветам  дэпутатаў будзе правераны зварот Міхаіла Рака з аг. Пясочнае наконт законнасці адчужэння зямельных участкаў у палях севазвароту сельгасарганізацый, а менавіта ў РСУП “С “Прамень”. Падзеі  двухгадовай  даўнасці наконт  уцяплення цеплатрасы ў Капылі ўспомніў у сваім звароце жыхар г. Капыля Віктар Дашкевіч. Але, як аказалася пасля сумеснага выезду са службай ЖКГ да ўзгаданага месца, цеплатраса знаходзіцца ў нармальным стане. А вось узнятая Віктарам Віктаравічам праблема  наконт абслугоўвання аўтамагазінамі ў нашым раёне мае месца. На жаль, не заўсёды прапаноўваецца неабходны асартымент, рэалізоўваюцца пратэрмінаваныя прадукты. Дарэчы, звярнула на гэта ўвагу і Валянціна Савельева з в. Рыматаўшчына, асабліва калі прыязджае “падменная” аўталаўка. Таксама Валянціна Васільеўна закранула пытанне аб выдзяленні тэхнікі для апрацоўкі прысядзібных участкаў. Капылянін Уладзімір Швайбовіч узняў праблему спілоўвання дрэў паабапал дарог. Адказ аб правільнасці і законнасці такіх работ павінна даць раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Наконт звароту Марыны Рыбак з г. Капыля старшынёй МКДК рэкамендавана ў аддзеле адукацыі правесці нараду аб недапушчэнні збору грошай у навучальных установах. Па астатніх пытаннях дадзены неабходныя кансультацыі або вырашаны яны на месцы. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей