Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

85

«Мір у сям’і – грамадства без насілля»

12.03.2012
На працягу сакавіка на Міншчыне праходзіць абласная міжведамасная прафілактычная акцыя “Мір у сям’і – грамадства без насілля”. Яна заклікана забяспечыць прыцягненне грамадскасці да праблемы насілля, выяўлення сямейнага недабрабыту, злачынстваў у адносінах да непаўналетніх, проціпраўных дзеянняў у сферы сямейна-бытавых адносін. Асновай акцыі з’яўляецца аказанне сацыяльнай, псіхалагічнай, юрыдычнай дапамогі і падтрымка жанчын і дзяцей, якія пацярпелі ад дамашняга насілля, асвета насельніцтва. Таксама мерапрыемствы акцыі накіраваны на стабілізацыю аператыўнай абстаноўкі ў падлеткавым асяроддзі, выяўленне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў падлеткамі. Арганізатарам і каардынатарам акцыі з’яўляецца камісія па справах непаўналетніх. Яна праводзіцца ў цесным узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых служб і ведамстваў, а таксама грамадскіх арганізацый. Падчас акцыі пройдуць рэйды па сем’ях, што патрабуюць асаблівай увагі, будуць распаўсюджвацца прафілактычныя памяткі, лістоўкі, буклеты, адбудуцца сустрэчы вучняў і бацькоў са свяшчэннікамі, бацькоўскія сходы, класныя гадзіны, круглыя сталы і іншыя прафілактычныя мерапрыемствы. Сяргей КОЗЕЛ    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей