Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Зразумець адзiн аднаго

12.03.2012
Чарговы выезд каардынацыйнага цэнтра сацыяльнага недабрабыту адбыўся ў Камсамольскую СШ. Трэба адзначыць, што праводзіцца ён, згодна з рашэннем райвыканкама, у дзень прафілактыкі сацыяльнага недабрабыту – у апошні чацвер месяца. Папярэднічаў пасяджэнню цэнтра своеасаблівы бацькоўскі сход, падчас якога навучэнцы, настаўнікі і бацькі школы паказалі сцэнкі аб сямейным выхаванні (у іх разыгрываліся разнастайныя жыццёвыя сітуацыі), адбылася гутарка сацыяльнага педагога Валянціны Калеснікавай з прысутнымі ў зале. Было прадэманстравана, наколькі важна разумець адзін аднаго бацькам і дзецям, як выбраць правільны шлях у жыцці, як навучыцца дараваць, ці варта заахвочваць дзяцей за прыкладную вучобу і г. д. Аўдыторыя з захапленнем глядзела мініяцюры, аналізавала ўбачанае і рабіла пэўныя вывады. Падчас пасяджэння намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Зоя Дайняк расказала аб дзейнасці каардынацыйнага цэнтра, пазнаёміла з яго мэтамі і задачамі, узгадала асноўныя мерапрыемствы, што праводзяцца ў раёне па прафілактыцы сацыяльнага недабрабыту. Інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС Сяргей Чаркоўскі пазнаёміў са станам правапарушэнняў сярод непаўналетніх у раёне. У прыватнасці, было адзначана, што з Камсамольскай школы ніводны вучань не знаходзіцца на якім-небудзь уліку, г. зн. дзеці заняты справай, на належным узроўні наладжаны кантроль з боку бацькоў. Інспектар аддзялення дзяржаўтаінспекцыі Капыльскага РАУС Дзмітрый Карпіленя прааналізаваў сітуацыю з дарожнымі здарэннямі за мінулы год, звярнуў асаблівую ўвагу на рух на скутарах, мапедах, на тое, як атрымаць вадзіцельскае пасведчанне. Пра адказнасць непаўналетніх за здзейсненыя злачынствы гаварыла ў сваім выступленні кансультант суда Капыльскага раёна Таццяна Шапашнікава. А вось пра магчымасці праявіць сябе, пра тое, чым заняць дзяцей у вольны час у навучальных установах раёна прысутныя даведаліся ад метадыста аддзела адукацыі райвыканкама Ірыны Астрэйкі. Сяргей КОЗЕЛ    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей