Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Землякi герояў Лаўскага бою на сцежках мужнасці

12.03.2012
Дзясяткі, калі не сотні, экскурсійных паездак па гарадах Беларусі, велапаходаў, паходаў па месцах партызанскай і баявой славы Капыльшчыны можа ўзгадаць настаўнік Лясноўскай СШ  Уладзімір Караленка, які з’яўляецца старшынёй пярвічкі  ДТСААФ з 1973 года. Таму ініцыятыву старшыні РАС ДТСААФ Аляксандра Касінскага адправіцца ў чарговы маршрут па вядомых месцах сталіцы станоўча ўспрынялі і ў школе, і ў аддзеле адукацыі, які дапамог з арганізацыяй транспарту. [caption id="attachment_17047" align="aligncenter" width="441" caption="У музеі ДТСААФ"][/caption] Першым на маршруце быў Музей гісторыі Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Беларусі, які размяшчаецца па вуліцы Маскоўскай, 6.  Мне асабіста даводзілася бываць у гэтай установе і думалася, што пра ўсе залы, асобы і падзеі, пра якія тут расказваецца, ужо чуў…  Але экскурсія намесніка дырэктара Рэспубліканскага Дома ДТСААФ Мікалая Шаўчэнкі была настолькі грунтоўнай, выразнай і, адначасова, цікавай і даступнай, што міжволі ўсім прысутным хацелася паслухаць яе да канца.  Удзельнікі нашай групы даведаліся, што музей быў адкрыты амаль тры дзесяцігоддзі таму – 12 кастрычніка 1982 года. Больш за дзве тысячы экспанатаў распавядаюць аб гісторыі абароннага таварыства Беларусі. У першай зале прадстаўлены матэрыялы па стварэнні абаронна-патрыятычных арганізацый, іх дзейнасці ў даваенны перыяд і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У другой экспануюцца матэрыялы аб рабоце таварыства ў пасляваенны час. Ужо ў трэцяй зале можна даведацца аб удзеле ДТСААФ у падрыхтоўцы спецыялістаў для Узброеных Сіл, іншых воінскіх фарміраванняў і для народнай гаспадаркі. І ў чацвёртай удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з дасягненнямі спартсменаў арганізацыі на спаборніцтвах розных узроўняў, а таксама з развіццём тэхнічных і авіяцыйных відаў спорту. Экспазіцыя музея пакрысе набывае сучасны, больш прывабны выгляд, кожная з залаў папаўняецца новымі экспанатамі. Цяпер таксама вядуцца работы па афармленні ў музеі асобнай залы – “Спартыўны гонар ДТСААФ”, дзе наведвальнікі змогуць даведацца пра лепшых спартсменаў абароннага таварыства.  У зале будуць усталяваны і новыя мадэлі спартыўнай тэхнікі.

 

[caption id="attachment_17010" align="aligncenter" width="295" caption="У кабіне верталёта Мі-24П – Яўген Жыдкоў"][/caption] Не маглі абмінуць удзельнікі паездкі святога і добравядомага месца сталіцы – Вострава  Мужнасці і смутку (Вострава слёз), дзе знахо-дзіцца мемарыял «Рэспубліканскі помнік воінам-інтэрнацыяналістам». Аляксандр Касінскі паведаміў юнакам пра ваенныя па-дзеі 1979–1989 гг. на тэрыторыі Афганістана, пра беларускіх хлопцаў, што прымалі ўдзел у канфлікце, і іх сяброў, памяць пра якіх будзе жыць вечна. Да памятнага месца вучні ўсклалі карзіну кветак. Знаёмства з экспанатамі музея авіяцыі, які размешчаны ў пасёлку Баравая пад Мінскам, для будучых абаронцаў Айчыны было не менш цікавым. Школьнікі не толькі паслухалі аповед пра розныя мадэлі верталётаў і самалётаў (усяго каля 30 адзінак), але змаглі пасядзець у кабіне пілота вінтакрылага Мі-24П, легендарных двухкрылага “кукурузніка” Ан-2 і авіялайнера ТУ-134. На жаль, нізкая тэмпература надвор’я не спрыяла больш дэталёваму абследаванню авіяцыйнай тэхнікі… [caption id="attachment_17011" align="aligncenter" width="443" caption="Ля экспазіцыі, прысвечанай Лаўскаму бою"][/caption] Заключным прыпынкам стаў музей Вялікай Айчыннай вайны. Большасць прысутных ужо была ў сценах гэтай культурнай установы. Тым не менш, юнакі ўважліва слухалі аповед экскурсавода аб гераічных і трагічных падзеях 1941–1945 гадоў. Напрыканцы ўдзельнікі паездкі зазірнулі ў залу, дзе частку экспазіцыі займае добравядомая капылянам падзея – Лаўскі бой. Сфатаграфавацца ля аднайменнай карціны Міхаіла Савіцкага стала справай гонару. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей