Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

95

У ветэрынараў свае тонкасці работы

11.03.2012
На базе Капыльскага раёна адбыўся абласны семінар-нарада з дзяржаўнымі ветэрынарнымі інспектарамі – галоўнымі ветэрынарнымі ўрачамі раёнаў Міншчыны. Галоўнай задачай было падвядзенне вынікаў работы галіны за люты і пастаноўка задач на сакавік. Адначасова на базе гаспадарак раёна былі разгледжаны іншыя актуальныя пытанні. [caption id="attachment_17003" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі семінара-нарады на МТФ «Жыліхава»"][/caption] Так, у ААТ “Ціміразеўскі” ўдзельнікі семінара азнаёміліся з рэканструкцыяй жывёлагадоўчых памяшканняў з улікам уводу даільных залаў, у ЗАТ “Жыліхава” разгледзелі тэхналогію вырошчвання маладняку БРЖ (з прымяненнем індывідуальных домікаў для розных узростаў), прафілактыку захворванняў, а менавіта схемы вакцынацый, агульных ветэрынарных санітарных мерапрыемстваў. Урачы-практыкі  яшчэ раз прадэманстравалі прысутным тэхналогію абязрожвання. Усе тонкасці работы абмеркаваны на вытворчасці. У ААТ “Капыльскае” былі адпрацаваны пытанні біялагічнай абароны свінагадоўчага   комплексу  з  мэтай недапушчэння вострых  інфекцыйных  захворванняў. Па словах начальніка ўпраўлення ветэрынарыі Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Уладзіміра Бобера, спецыялісты Капыльскага раёна захоўваюць тэхналагічны працэс, выяўленыя недахопы  своечасова ўхіляюцца. Увогуле па вобласці, як адзначыў Уладзімір Генадзьевіч, зараз праводзяцца прафілактычныя і дыягнастычныя мерапрыемствы па завяршэнні зімоўкі і падрыхтоўцы да летне-пашавага ўтрымання. З гэтай мэтай жывёла апрацоўваецца ад паразітарных хвароб, даследуецца на туберкулёз і лейкоз. Дарэчы, вынікі па Мінскай вобласці па мінулым годзе і першасныя ў гэтым – неблагія: выяўлена толькі крыху больш за 200 галоў, якія рэагуюць на туберкулін, і 22 – на лейкоз. Капыльскі раён раней лічыўся праблемным на гэтыя захворванні, але за апошнія 10 гадоў праведзена значная прафілактычная работа ў дадзеным напрамку. Так, падчас летне-пашавага перыяду жывёла выводзіцца ў кругласутачныя лагеры, у памяшканнях робіцца ачыстка, рамонт і двухразовая дэзінфекцыя. Па меркаванні Уладзіміра Бобера ў Капыльскім раёне сіламі ветэрынарнай службы арганізавана таксама станоўчая работа па захаванні пагалоўя і правядзенні планавых мерапрыемстваў. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей