Днямі Падзячныя пісьмы старшыні раённага выканаўчага камітэта былі ўручаны старэйшыне аг. Цімкавічы Зоі Канстанцінаўне Лявар, начальніку аховы ААТ “Старыца-Агра” Міхаілу Яфімавічу Давідоўскаму, сацыяльнаму работніку ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Георгію Мікалаевічу Ціманаву. Так была адзначана іх работа па аказанні садзеяння праваахоўным органам па прафілактыцы і выкараненні правапарушэнняў, супрацьдзеянні алкагалізацыі насельніцтва, актыўная дзейнасць, накіраваная на папярэджанне правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
[caption id="attachment_16999" align="aligncenter" width="443" caption=" З. К. Лявар (злева) з жыхарамі аг. Цімкавічы"]
[/caption]
Адна з узнагароджаных – З. К. Лявар – на сваёй грамадскай пасадзе толькі з 2010 года, аднак паспела заслужыць вялікі аўтарытэт сярод аднавяскоўцаў. Да Зоі Канстанцінаўны звяртаюцца з праблемамі, просяць парады па самых розных пытаннях, дзеляцца сваімі радасцямі і бедамі. На пытанне, ці цяжка быць старэйшынай вёскі, жанчына не задумваючыся адказала: “Не, я сказала б нават — лёгка. Усіх ведаю пайменна, імкнуся кожнаму дапамагчы, заўсёды стаўлюся да людзей з павагай”.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота Вікторыі СТРЭЛКІНАЙ
Комментарии