Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Зіму праводзілі, вясну сустракалі ў мінулую нядзелю ў зоне адпачынку Капыля

06.03.2012
Аматары вясёлых забаў на свежым паветры не спалохаліся золкага надвор’я і падтрымалі народную традыцыю, якая ідзе з дзедаўскіх часоў. Іх чакалі займальныя атракцыёны, магчымасць паласавацца гарачымі блінамі з рознымі начынкамі і духмянымі шашлыкамі, тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае супрацоўнікамі раённага цэнтра традыцыйнай культуры. На адкрытай сцэне гледачы зноў сустрэліся з добра вядомымі персанажамі — суседкамі Ганнай і Марыляй (іх ролі выконвалі Таццяна Вошкат і Марына Бурак), Лявонам і Лявоніхай (Вячаслаў Курчык і Наталля Лукашэвіч), якія дасціпнымі жартамі, цікавымі гульнямі і вясёлымі песнямі пастараліся стварыць святочную атмасферу. Прыйшліся даспадобы гледачам выступленні дырэктара аўтаклуба Андрэя Загорскага, навучэнцаў капыльскага каледжа Кацярыны Карачун, Аляксея Чарнюка, Віталя Магілеўца. І ўвогуле да арганізацыі свята далучыліся прадстаўнікі многіх клубных устаноў раёна: Быстрыцкага, Ляшнянскага, Руднян-скага, Пацейкаўскага, Навасёлкаўскага, Скабінскага, Жыліхаўскага, Бучацінскага сельскіх дамоў культуры, Браткаўскай бібліятэкі-клуба, арганізавалі гульнёвыя пляцоўкі супрацоўнікі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна, мелі свае ролі ў тэатралізаваным прадстаўленні навучэнцы каледжа В. Кавалевіч, В. Канончык, А. Кіркалаў, С. Кульбіцкі, арганізавала гандлёвыя павільёны капыльскае райспажыўтаварыства. Самым захапляльным дзействам свята стала спальванне саламянай лялькі, якое сімвалізуе сабою адыход зімы і наступленне вясны. Па вялікім рахунку, весела таму, хто сам жыве прадчуваннем свята, усёй душой яго прымае і ўмее весяліцца, не зважаючы ні на якія абставіны. Тым больш гэта актуальна на Масленіцу, паколькі ў народзе кажуць: “Хто на Масленічным тыдні не весяліўся, таму скруха і няўдачы на ўвесь год”. Маргарыта САКОВІЧ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей