Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Педагог, паэт і краязнавец…

06.03.2012
У рэдакцыю газеты “Слава працы” звярнулася наш пастаянны чытач і няштатны аўтар, член літаратурнага аб’яднання “Вясёлка” Любоў Мотуз. Жанчына папрасіла расказаць пра педагога, паэта і краязнаўца з г. Віцебска Канстанціна Карнелюка, што мы зараз і зробім. Нарадзіўся Канстанцін Карнялюк у 1963 годзе ў г. Капылі. У 1978 г. сям’я пераехала ў Віцебск. Скончыў Мінскі педагагічны ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам, затым выкладчыкам у Віцебскім універсітэце. У вольны час займаецца самаадукацыяй, асабліва любіць чытаць. Гэта і з’яўляецца асноўнай жыццёвай прыхільнасцю  аўтара. Акрамя гэтага любіць падарожнічаць, сустракацца з цікавымі людзьмі. Калі здараецца такая магчымасць, абявязкова наведвае Капыльшчыну і Мінск, дзе жывуць шматлікія яго сябры і сваякі.  Жанаты. Свайго сына Максіма назваў у гонар любімага паэта – Максіма Багдановіча. Матэрыялы Канстанціна Карнелюка перыядычна з’яўляюцца на старонках раённай газеты “Слава працы”. У сваіх публікацыях аўтар разважае пра сямейныя каштоўнасці, маральнае выхаванне моладзі. Піша ён і гумарыстычныя дыялогі, сатырычныя, лірычныя і філасофскія матэрыялы, неабыякавыя нататкі пра жыццё пыжылых людзей, інвалідаў. Цікавіцца і гісторыяй роднага краю, дасылае нам матэрыялы пра спадчыну: народная творчасць, фальклор, легенды, паданні, абрады, звычаі. Піша вершы, якія друкуюцца ў розных рэспубліканскіх, абласных і раённых  выданнях, і пры-хільна сустрэты аматарамі паэзіі. Не раз яго вершы з’яўляліся ў нашай газеце на літаратурнай старонцы. Таццяна БОХАН  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей