Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Капыляне — на Дошцы гонару

05.03.2012
Па выніках 2011 года начальнік Капыльскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Людміла Жукава і галоўны інспектар гэтага аддзела Святлана Лосік занесены на абласную Дошку гонару ўпраўлення. Невялікі, але прафесійны калектыў аддзела паспяхова спраўляецца з выкананнем неабходных параметраў. Як паведаміла яго  начальнік Людміла Жукава, у раёне зарэгістравана 909 страхавальнікаў, якія плацяць узносы ў ФСАН, з іх 375 юрыдычных асоб, 480 прадпрымальнікаў і 53 прадпрымальнікі, што маюць наёмных працаўнікоў. За 2011 год у Фонд паступіла 47,5 млрд руб., у тым ліку на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне (выплату пенсій і дапамог для дзяцей) – 46,9 млрд руб. На прадпрыемствы ў лік страхавых плацяжоў выплачана больш за 9 млрд руб. розных відаў дапамог, у тым ліку 3,5 млрд руб. – па часовай непрацаздольнасці, 3 млрд 783 млн руб. – сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. У раёне выплачана 102,5 млрд руб. усіх відаў пенсій. Выкананы паказчык па збіральніцтве сродкаў, налічаных на ўсіх прадпрыемствах. За мінулы год па персаніфікаваным уліку паступілі 623 выпіскі з індывідуальных асабовых рахункаў, якія накіраваны для назначэння і пераразліку пенсій. Усяго ж адкрыты 29 тыс. такіх рахункаў пры сярэдняй колькасці работнікаў у раёне каля 11 тыс. чалавек, г. зн. у нас працавала шмат грамадзян з іншых раёнаў і нават краін, на якіх у Фондзе адкрыты рахункі. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей