Сваімі меркаваннямі дзеліцца навуковы супрацоўнік ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей» Андрэй ЛЯТЧЭНЯ
АБРАДАВАЛА
Больш за ўсё радуе, калі вяртаешся з працы дамоў, а цябе з радаснай усмешкай сустракае твая сям’я, асабліва, калі малодшы сынок Мацвей заскоквае на рукі і абдымае моцна-моцна. Між іншым, сыны кожны дзень нас нечым радуюць. Вось нядаўна прыбіралі ў хаце, а пакуль жонка распраналася пасля вуліцы, дзеці ўжо разаслалі чыстыя, выбітыя на снезе дываны, прычым ініцыятарам выступіў Мацвей.
САМАЕ ЗАПАМІНАЛЬНАЕ
Днямі з Заходняй Еўропы прыехаў сябар-аднакласнік. Патэлефанаваў, дамовіліся аб сустрэчы. Пагутарылі, успомнілі школьныя гады.
АБУРАЕ
Часта абураюць жыццёвыя абставіны, якія па нейкіх прычынах не залежаць ад нас. Але кажаш сабе, што і з гэтым справішся. І ўсё атрымліваецца. Жыццё дае табе нейкі шчаслівы момант. Гэтыя складанасці, нібы экзамен: здаў – атрымаў добрую адзнаку.
ПРЫМУШАЕ ЗАДУМАЦЦА
Набліжаецца 8 Сакавіка. Так, як і многія мужчыны, напярэдадні свята заклапочаны тым, якія падарункі зрабіць жанчынам, што мяне акружаюць.
Запісаў Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии