Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Адбыўся пленум Капыльскага райсавета ветэранаў, прысвечаны 25-годдзю ўтварэння арганізацыі

05.03.2012
Старшыня райсавета ветэранаў Казіміра Ганчар напачатку ўзгадала гісторыю ўзнікнення грамадскага аб’яднання на Капыльшчыне, расказала пра асноўныя мерапрыемствы, праведзеныя за мінулы год. Таксама да ўвагі прысутных была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя асноўных падзей. Да ўдзельнікаў пленума звярталіся шматлікія госці – прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, розных службаў і грамадскіх арганізацый. У прыватнасці, ролю ветэранскага аб’яднання ў жыцці раёна адзначалі ў сваіх выступленнях старшыня райсавета дэпутатаў, старшыня РА РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. Пра супрацоўніцтва з ветэранскай арганізацыяй, сацыяльную абарону пажылых узгадалі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Давідчык, дырэктар ДУ “Капыльскі ТЦСАН” Святлана Маліноўская, старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Жук. Як і павінна быць падчас святочных мерапрыемстваў, шэраг актывістаў ветэранскага руху раёна атрымаў заслужаныя ўзнагароды, падарункі. У прыватнасці, Падзячных пісем старшыні райвыканкама ўдастоены ветэран вайны і працы В. А. Семянкевіч, старшыні пярвічных арганізацый М. М. Мартынчык, Л. М. Вілейка і ветэран працы М. М. Касінскі. А цудоўным дапаўненнем стаў міні-канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі СШ №2 г. Капыля. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА На здымку: Удзельнікі пленума  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей