Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Капыльскія ўчастковыя

05.03.2012
Участковых інспектараў міліцыі Сяргея Вашчылку, Уладзіміра Суворава і Максіма Сянькевіча добра ведаюць на Капыльшчыне. Паважаюць іх законапаслухмяныя людзі. Праўда, недалюбліваюць тыя, хто запускае руку ў народнае  дабро, любіць выпіць лішнюю чарку. З такімі  ўчастковыя вядуць жорсткую барацьбу, да якой падключаюць сельвыканкамы і адміністрацыю гаспадарак. Стараюцца не столькі прыцягнуць чалавека да адказнасці, колькі прымусіць яго задумацца над сваім бязладным жыццём. Такі падыход участковых інспектараў да справы, безумоўна, дапамагае некаторым нядбайным жыхарам вёсак перагледзець свае адносіны і стаць на шлях выпраўлення. Вырашаць усе рабочыя моманты ўчастковым дапамагае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС капітан міліцыі Віталій Кажура. Уладзімір СКРЫПІНСКІ НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Віталій Кажура, Максім Сянькевіч, Уладзімір Сувораў і Сяргей Вашчылка  падчас аператыўнай нарады. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей