10 чэрвеня пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрыўся магазін “Журавіна”. Пераўвасабленне гандлёвай кропкі адбылося ўсяго за нейкі тыдзень.
Як адзначыла дырэктар ПВУП “Капыльскі каапхарч” Людміла Курпан, на рамонт і рэканструкцыю, закупку гандлёвага і хала- дзільнага абсталявання было зрасходавана 130 мільёнаў рублёў.
- Амаль па ўсіх групах тавараў пашыраны асартымент, - адзначыла Людміла Георгіеўна. – У пераліку з’явілася больш уласнай прадукцыі каапхарчу. Акрамя звыклых тавараў цяпер тут можна набыць свежазамарожаную агародніну, разнастайныя салаты, паўфабрыкаты, некаторыя спадарожныя прамысловыя тавары і інш. Дадаткова была абсталявана барная стойка, каб наведвальнікі змаглі выпіць кубачак чаю ці кавы, паласавацца марожаным. Магазін будзе працаваць па прынцыпе самаабслугоўвання, што для пакупнікоў даволі зручна. Дзякуючы гэтым новаўв дзенням плануем атрымаць добры тавараабарот. Калі раней ён складаў 80 - 90 млн руб., то цяпер плануецца павялічыць яго ўдвая. Гэтаму, лічу, будзе спрыяць і выгаднае месцазнаходжанне гандлёвай кропкі. У магазіне працуе зладжаны і вопытны калектыў, які ўзначальвае Іна Круглік. Але для якаснага і хуткага абслугоўвання пакупнікоў штат прадаўцоў плануем павялічыць.
У другой палове чэрвеня будзе праведзены рамонт фасада будынка, які стане сапраўдным упрыгажэннем горада. Дарэчы, па словах Людмілы Курпан, акрамя новага аблічча магазін у хуткім часе атрымае і новую назву - “Кулінарыя”.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКАХ: 1. Урачыстае адкрыццё магазіна. Сімвалічную стужку пераразае старшыня праўлення райспажыўтаварыства Святлана Паляшчук (у цэнтры); 2. Аб- слугоўвае кліента Наталля Каляда.
Фота аўтара
Комментарии