Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

Урачыстасць у гонар міліцыі

11.03.2012
4 сакавіка органам унутраных спраў Беларусі споўнілася 95 гадоў. На ўрачыстасць, прысвечаную прафесійнаму святу ахоўнікаў правапарадку, у раённым Цэнтры культуры сабраліся супрацоўнікі, ветэраны службы, іх родныя. [caption id="attachment_16995" align="aligncenter" width="443" caption="А. Жданеня ўручае Падзяку маёру міліцыі А. Маліноўскаму"][/caption] Штогод работа капыльскіх міліцыянераў адзначаецца як на раённым, так і на абласным, рэспубліканскім узроўнях. У гэты дзень у адрас ахоўнікаў правапарадку, ветэранаў службы прагучалі словы глыбокай павагі за прафесіяналізм, адданасць справе, захаванне парадку на капыльскай зямлі ад старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, начальніка РАУС Дзмітрыя Гарэліка, начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Бобрыка, старшыні ветэранскай арганізацыі Мікалая Бердніковіча. [caption id="attachment_16996" align="aligncenter" width="443" caption=" Удзельнікі ўрачыстасці"][/caption] Падчас урачыстасці шэраг супрацоўнікаў міліцыі атрымаў падзякі і падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама, чарговыя званні, граматы,  грашовыя прэміі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. А завяршылася ўрачыстасць канцэртнай праграмай з песнямі, музычнымі і харэаграфічнымі кампазіцыямі,  якую па традыцыі прысутным падарылі выхаванцы і выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, самадзейныя артысты раённага Цэнтра культуры. Сяргей ЛАЗОЎСКІ. Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей