Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Вяршыні скараюцца перад настойлівымі

29.02.2012
Добрыя весткі прыйшлі днямі на Капыльшчыну. На рэспубліканскай спартакіядзе спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў прафсаюзаў па лыжных гонках сярод юнакоў і дзяўчат 1996–1999 г. н., якая праходзіла ў пас. Ждановічы Мінскага раёна, выхаванец Капыльскай ДЮСШ РК прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Трыгубовіч на дыстанцыі 5 км класічным стылем стаў абсалютным пераможцам спаборніцтваў. Каманда Капыльскай РАС ДТСААФ у складзе Анатоля Рымашэўскага, Яўгена Місючэнкі і Жанны Кандрацені ўпэўнена перамагла многіх сапернікаў і заняла  пачэснае  трэцяе  месца на чэмпіянаце г. Мінска і Мінскай вобласці па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Рыхтаваў каманду трэнер-выкладчык Аляксандр Браніслававіч Камароўскі. Так трымаць, капыляне!  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей