Складзены і зацверджаны рашэннем райвыканкама №162 ад 6 лютага 2012 года графікі праходжання флюараграфічнага і медыцынскага агляду рабочымі і служачымі Капыльскага раёна.
Гэта зроблена абгрунтавана, паколькі на Капыльшчыне адзначаецца высокі ўзровень захворвання на туберкулёз і анкалагічныя хваробы, а таксама ёсць неабходнасць арганізаванага правядзення агляду асоб, што заняты на вытворчасці са шкоднымі ўмовамі працы. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца людзям, якія працуюць з ядахімікатамі, вярнуліся дамоў з месцаў пазбаўлення волі, а таксама тым, хто на працягу двух і болей гадоў не праходзілі флюараграфічнае абследаванне.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии