Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Каб нiколi не забывацца

27.02.2012
Да 25-годдзя ветэранскай арганізацыі. Часта наведвае Дзяржынскую базавую школу старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ “П-з “Дусаеўшчына” Часлава Феліксаўна Грыгаровіч. Былы настаўнік добра разумее, наколькі важна расказваць хлопчыкам і дзяўчынкам пра баявыя подзвігі дзядоў і прадзедаў, іх працоўныя здзяйсненні, выхоўваць у школьнікаў павагу да  старэйшага пакалення. Чарговая такая сустрэча адбылася напачатку лютага, напярэдадні святкавання 25-годдзя з дня заснавання ветэранскай арганізацыі Рэспублікі Беларусь. У адным з класаў сабраліся вучні, настаўнікі, ветэраны працы, работнікі арганізацый сацыяльнай сферы, размешчаных на тэрыторыі гаспадаркі. Сярод запрошаных былі таксама старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, намеснік дырэктара ААТ “П-з “Дусаеўшчына” па ідэалагічнай рабоце Тамара Касінская. Для такой размовы за круглым сталом люты быў абраны невыпадкова. Вельмі шмат звязана ў працаўнікоў племзавода “Дусаеўшчына” з гэтым апошнім зімовым месяцам. 15 лютага адзначаецца дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, а сярод загінуўшых у афганскай вайне — двое іх землякоў. Яшчэ больш страшная бяда напаткала жыхароў Дусаеўшчыны 23 лютага 1943 года, калі фашыстамі былі спалены 72 мірныя жыхары, сярод якіх дзеці, жанчыны, старыя. Пра гэта забываць нельга, лічыць Часлава Феліксаўна. І таму ў каторы ўжо раз узгадвае пра жудасную трагедыю, скіроўваючы ўвагу сваіх слухачоў на тое, што такое не павінна паўтарыцца ніколі, заклікаючы больш клапатліва адносіцца да людзей, якія на свае вочы бачылі жахі вайны, пазней — аднаўлялі разбураную гаспадарку, будавалі мірнае стваральнае жыццё. Сёння на тэрыторыі племзавода ў жывых застаўся толькі адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны, паступова змяншаецца і колькасць людзей, якія памятаюць пра тыя жудасныя гады. І таму вельмі важна, каб была захавана, занатавана для нашчадкаў кожная, нават самая, здавалася б, нязначная інфармацыя, якая сведчыць пра мінулае. Аб гэтым гаварыла ветэран працы Ядвіга Малевіч, якая і сама з’яўляецца актыўным збіральнікам успамінаў сваіх аднавяскоўцаў. Стаць прадаўжальнікамі гэтай добрай справы яна заклікала і школьнікаў. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара На здымку: Ч. Ф. Грыгаровіч са школьнікамі  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей