Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 13)

26.02.2012
Сваімі меркаваннямі дзеліцца начальнік аддзела статыстыкі Капыльскага раёна Галіна ЧЫГІР Самае запамінальнае У 2012 годзе аддзелам статыстыкі Капыльскага раёна праводзяцца чатыры выбарачныя абследаванні па розных відах дзейнасці. З 20 лютага пачалося апытанне сем’яў па вывучэнні праблемы занятасці насельніцтва. Пры правядзенні абследаванняў мы не можам абысціся без дапамогі тых, хто трапіў у выбарку. Хачу яшчэ раз падзякаваць жыхарам Пацейкаўскага, Цімкавіцкага, Бабаўнянскага сельскіх Саветаў, якія згадзіліся з намі  супрацоўнічаць, за іх разуменне, гатоўнасць даць неабходную інфармацыю, цярпенне, добразычлівасць. Радуе Як кожную матулю і бабулю ў першую чаргу  мяне радуюць поспехі маіх дзяцей і ўнукаў. Нават самая маленькая іх перамога ці дасягненне прыносяць велізарную радасць. Напрыклад, унучкі (7 і 6 гадоў) нядаўна навучыліся катацца на каньках, а двухгадовы ўнучак асвоіў лыжы. Таксама радуе спакойная і зладжаная работа нашага калектыву, адказнасць і стараннасць усіх рэспандэнтаў статыстычнай справаздачнасці. Прымушае задумацца Бываюць моманты, калі думаеш пра хуткаплыннасць жыцця. Часам штодзённыя клопаты не дазваляюць надаваць пэўнай увагі сваім самым родным і блізкім людзям, сябрам, калегам. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей