Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Ушанавалі «афганцаў»

22.02.2012
15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, ля помніка землякам, якія не вярнуліся з Афганістана, адбыўся мітынг з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, ветэранаў афганскай вайны. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых, усклалі жывыя кветкі і вянкі. У зале пасяджэнняў райвыканкама ветэранаў вайны ў Афганістане віталі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, ваенны камісар Капыльскага раёна Сяргей Барташэвіч, прадстаўнікі служб, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Як заўсёды, на гэтай сустрэчы  прагучалі словы ўдзячнасці ў адрас абаронцаў Айчыны, якія выконвалі свой грамадзянскі абавязак. Прадстаўнікі раённай улады пацікавіліся, ці ёсць праблемы, што турбуюць ветэранаў, якую дапамогу неабходна аказаць па вырашэнні ўзнікшых пытанняў. Напрыканцы сустрэчы выкладчыкі Дзіцячай школы мастацтваў падарылі прысутным невялікі канцэрт. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара На здымках: 1. Здымак на памяць; 2. Кветкі да абеліска.  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей