З мэтай заахвочвання працоўных калектываў і перадавікоў вытворчасці за поспехі і дасягненні ў выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, арганізацыі і стымулявання працы, Капыльскі раённы выканаўчы камітэт рашыў (рашэнне №126 ад 27 студзеня 2012 года) прызнаць лепшымі па прафесіі за 2011 год, узнагародзіць Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй і занесці на раённую Дошку гонару наступных работнікаў:
БЯГАНСКУЮ Святлану Мікалаеўну — аператара машыннага даення ААТ “Старыца-Агра”;
БУРАК Ірыну Аляксандраўну — сырароба-майстра ААТ “Капыльскі масласырзавод”;
ГАНЧАРЫК Алену Вячаславаўну — выхавацеля ДУА “Яслі-сад №3 г. Капыля”;
ДЗІЧКОЎСКУЮ Людмілу Канстанцінаўну — аператара па атрыманні і дарошчванні парасят ААТ “Капыльскае”;
ЕСМАНА Сяргея Міхайлавіча — начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 аг. Цімкавічы Капыльскага РАНС;
ЕШУКОВУ Алену Міхайлаўну — сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “Капыльскі ТЦСАН”;
ЖГУН Валянціну Сцяпанаўну — закройшчыка-краўца цэха індпашыву і рамонту адзення ААТ “Капыльскі РКБА”;
КАЗАКЕВІЧА Вячаслава Уладзіміравіча — тынкоў-шчыка філіяла “Капыльскае РБУ” ААТ “Універсалрамбуд”;
КАЗЛОВА Аркадзія Кузьміча — аператара па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ “Капыльскае”;
ЛАЗОЎСКАГА Міхаіла Іосіфавіча — машыніста катка філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ-124”;
МАМЧЫЦ Наталлю Уладзіміраўну — прадаўца ўніверсама “Ластаўка” раённага спажывецкага таварыства;
МЯЦЬКО Анатолія Міхайлавіча — слесара па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў Капыльскага цэха прыроднага і звадкаванага газу;
НАРЭЙКУ Наталлю Рыгораўну — загадчыцу педыятрычнага аддзялення Капыльскай ЦРБ;
ОСТРЫКАВУ Алену Мечыславаўну — старшыню Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта;
ПІСАРЭНКУ Аляксея Дзмітрыевіча — камбайнера ААТ “Ціміразеўскі”;
ПРАТАСЕВІЧА Сяргея Фёдаравіча — вадзіцеля ААТ “Старыца-Агра”;
РУСАКОВІЧ Валянціну Міхайлаўну — начальніка галоўнай касы Капыльскага раённага вузла паштовай сувязі;
РЫЖКОВА Віктара Аляксандравіча — аператара станцыі абезжалезвання вады КУП “Капыльская ЖКГ”;
САХАРА Уладзіміра Яўгенавіча — дырэктара ААТ “Аўтапарк № 21”;
СЕНЮКА Анатолія Леанідавіча — трэнера-выкладчыка ДУ «Капыльская СДЮШАР»;
СЯЧКО Зінаіду Карпаўну — загадчыцу свінатаварнай фермы ААТ “Семежава”;
СТУЛЬБУ Мікалая Паўлавіча — настаўніка біялогіі ДУА “Гімназія №1 г. Капыля”;
ТАМАШЭЎСКУЮ Алену Уладзіміраўну — галоўнага бухгалтара РСУП “Бабоўня”;
ТУРБАНА Аляксандра Аляксандравіча — дырэктара ААТ “Ціміразеўскі”;
ФЕДАРОВІЧА Сяргея Анатольевіча — вадзіцеля аўтамабіля ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”;
ШЫМАНСКУЮ Валянціну Антонаўну — бібліятэкара Лоцвінскай сельскай бібліятэкі.
Комментарии