Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Надзейны чалавек

21.02.2012
Слесар па рамонце і абслугоўванні вонкавых газаправодаў Анатоль Мяцько ў  газавай службе ўжо больш за 25 гадоў. [caption id="attachment_16541" align="aligncenter" width="448" caption="А. Мяцько"][/caption] Працаваць прыходзілася на розных пасадах. Пачынаў слесарам па абслугоўванні газабалонных установак, пасля быў вадзіцелем па дастаўцы балонаў насельніцтву. Як прызнаўся Анатоль Міхайлавіч, у гэты перыяд часта прыходзілася не лічыцца і з уласным часам, каб задаволіць усе патрэбы абанентаў. Цяпер на абслугоўванні ў Анатоля Мяцько і яго калег маецца 262 кіламетры газаправодаў, 40 газарэгулятарных і шафавых рэгулятарных пунктаў. Дакладны графік работы  дазваляе пазбегнуць непажаданых уцечак газу ці своечасова ўхіліць непаладкі. У летні час Анатолю Міхайлавічу даводзіцца абслугоўваць і сучасныя збожжасушыльныя комплексы сельгаспрадпрыемстваў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей