Імя выхавацеля дзіцячага сада-ясляў №3 г. Капыля Алены Ганчарык добра вядома не толькі выхаванцам і бацькам дашкольнай установы, але і многім, хто звязаны са сферай адукацыі.
[caption id="attachment_16537" align="aligncenter" width="443" caption="А. Ганчарык (у цэнтры) з выхаванцамі"]
[/caption]
Прафесію педагога яна абрала невыпадкова. Вось ужо звыш дваццаці гадоў Алена Вячаславаўна дае першую пуцёўку ў жыццё сваім выхаванцам. Яна ўдзячна свайму калектыву, сваім калегам за ўзаемаразуменне, падтрымку. У сваю чаргу яны адзначаюць яе высокае прафесійнае майстэрства, арганізатарскія здольнасці. Педагог вышэйшай кваліфікацыі працуе па праграме “Пралеска”, давялося ёй асвойваць і методыку Зайцава. З кожным днём яна ўдасканальваецца, чэрпае інфармацыю з метадычнай літаратуры, інтэрнэту. А самае галоўнае, лічыць Алена Вячаславаўна, — гэта эмоцыі дзяцей, іх шчырыя вочкі.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии