Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам высока ацэнена праца некаторых кіраўнікоў і спецыялістаў раёна, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё прамысловага патэнцыялу горада, прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал, укараненне інвестыцыйнага праекта, развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, выкананне дзяржзаказу і інш. Так, Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны Анатоль КРУГЛЯКОЎ, кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Эліта-К”, Віктар БАРЫСАЎ, галоўны інжынер СТАА “Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм”, Уладзімір ВАРАБ’ЁЎ, дырэктар СТАА “БетонБокс”, Алег ТУМІЛОВІЧ, дырэктар ТАА “Саліта”.
[caption id="attachment_16526" align="aligncenter" width="443" caption="А. Круглякоў"]
[/caption]
Больш за 45 гадоў свайго жыцця аддаў сельскай гаспадарцы Анатоль Васільевіч Круглякоў. Ёсць у яго паслужным спісе праца аграномам-агароднінаводам, галоўным інжынерам і дырэктарам трэста агароднінных саўгасаў, начальнікам глаўка ў міністэрстве, дырэктарам Інстытута агароднінаводства і бульбаводства, дацэнтам кафедры ў інстытуце павышэння кваліфікацыі работнікаў сельскай гаспадаркі. Але цяга да зямлі, да творчай і стваральнай працы на ёй нарадзіла рашэнне і пасля выхаду на заслужаны адпачынак не развітвацца з любімай справай. Так 15 мая 1997 года ў в. Агароднікі Капыльскага раёна з’явілася фермерская гаспадарка, дзе Анатоль Васільевіч ажыццявіў свой намер вырошчваць насенную бульбу і агародніну — тое, чаму ён прысвяціў усё жыццё. Пачыналі з плошчы ў 50 га, сёння гаспадарка ўжо мае ў сваім распараджэнні 230 га.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии