Мінулы год для капыльскіх сыраробаў стаў вельмі прыемным. Некалькі відаў сыроў атрымалі дыпломы разнастайных конкурсаў, сярод якіх — «Прадукт года-2011» і «Густ-2011». І ў гэтых перамогах ёсць часцінка сумленнай працы сырароба-майстра Ірыны Бурак.
[caption id="attachment_16521" align="aligncenter" width="448" caption="І. Бурак"]
[/caption]
На Капыльскі масласырзавод Ірына Аляксандраўна ўладкавалася сыраробам у 1986 годзе. За доўгія гады плённай працы заслужыла аўтарытэт і давер як сваіх калег, так і кіраўніцтва прадпрыемства. Апошнія два гады займае пасаду сырароба-майстра.
Яе рабочы дзень пачынаецца вельмі рана. Паколькі сырцэх працуе ў тры змены, неабходна зрабіць абход, вызначыць, ці ёсць якія-небудзь праблемы на вытворчасці. А калі ёсць — аператыўна прыняць меры па іх ухіленні. Побач з Ірынай Бурак працуюць і вопытныя работнікі, і шмат моладзі, якая заўсёды прыслухоўваецца да парад прызнанага майстра.
Добрай школай для Ірыны Аляксандраўны стала паездка ў 2011 годзе ў Галандыю, дзе яна пазнаёмілася з тэхналогіяй варкі знакамітых сыроў. «Крыху іншае абсталяванне, кампаненты, сыравіна, а ўсе працэсы — класічныя для вытворчасці сыроў», — адзначае майстар-сырароб.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии