Ужо амаль 10 гадоў узначальвае свінатаварную ферму ў ААТ “Семежава” Зінаіда Сячко. Гэта работа ёй вельмі падабаецца.
[caption id="attachment_16479" align="aligncenter" width="443" caption=" З. Сячко (злева) з Г. Козел."]
[/caption]
“Менавіта тут я знайшла сваё прызванне, — дзеліцца жанчына, — нават на выхадных не магу дома ўседзець. Усё думаецца, што без мяне не справяцца. Прафесійныя веды (яна па адукацыі заатэхнік), добрыя арганізатарскія здольнасці, адданасць сваёй справе прынеслі плён: сёлета Зінаіда Карпаўна прызнана лепшай па прафесіі.
“Калектыў у нас вельмі дружны, усе стараюцца, ні на кога наракаць не магу, — расказвае загадчыца. — Адна з лепшых свінарак — Галіна Козел. Яна з самымі маленькімі парасяткамі працуе.”
Галіна Фёдараўна прыехала ў Семежава з Маладзечна. І вось ужо шосты год шчыруе на свінаферме. Ніколькі не шкадуе, што ўзялася за гэту справу. “Спачатку было страшна, — дзеліцца Галіна. — Усе маленькія істоты патрабуюць вялікай увагі і клопату. Цяпер прывыкла, ужо здаецца, што лепшай справы для сябе і не знайду.”
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии