Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

«Дуэт» аказаўся удалым

18.02.2012
Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, супрацоўніцтва Аркадзя Казлова і Андрэя Дамалаза аказалася вельмі паспяховым. [caption id="attachment_16475" align="aligncenter" width="448" caption=" А. Дамалаз, А. Казлоў."][/caption] Вось ужо амаль тры гады яны даглядаюць адну групу быкоў і атрымліваюць вельмі высокія рэзультаты: за 2011 год сярэднясутачная прывага склала 1183 г і перавысіла мінулагодні вынік на 220 г. На ферму “Доўгае” (ААТ “Капыльскае”) трапілі літаральна з самага пачатку арганізацыі там адкорму буйной рагатай жывёлы. Да нядаўняга часу абслугоўвалі 92 меншых і 120 вялікіх быкоў. Іх працу лёгкай не назавеш. Жывёла патрабуе да сябе вялікай увагі, і толькі тады можна атрымаць ад яе важкую аддачу. Штодня неабходна сілас завезці, сена раскруціць, муку і розныя дабаўкі раздаць. Кормяць быкоў двойчы на дзень, у абавязкі аператараў уваходзіць і правядзенне санітарных дзён у памяшканні. “Летам мы стараемся прыйсці на працу гадзін у шэсць, — расказвае Аркадзь Кузьміч. — Вядома ж, ноч кароткая, бычкі прачынаюцца рана, і ім есці хочацца. Увогуле, калі добра разабрацца ў псіхалогіі жывёлы, можна зразумець, чаго і калі яна жадае. І адпаведна з гэтым арганізоўваць догляд. Прыемна назіраць, наколькі прывольна нашы бычкі адчуваюць сябе, знаходзячыся не на прывязі, як у іншых, а ў свабодным выгуле, спяць на саломе, не абмежаваныя ў руху. Магчыма таму і прывагі ў нас добрыя.” Калі Аркадзь Казлоў — ужо сталы жыхар Цімкавіч, то Андрэй прыехаў сюды адносна нядаўна. Хлопец з Салігорска лёгка ўліўся ў вясковае жыццё. Гаспадарка выдзеліла Дамалазам новы домік, у сям’і падрастаюць двое дзетак, дарэчы, малодшай дачушцы амаль два месяцы. У Аркадзя Кузьміча дзеці  дарослыя, радуе дзядулю і ўнук. Так што стымул для паспяховай працы ёсць. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей