На дзяржаўным узроўні вырашаецца праблема арганізацыі нарыхтоўкі і перапрацоўкі другаснай сыравіны. Адпаведныя рашэнні прыняты таксама ў Мінскім абласным і Капыльскім раённым выканаўчых камітэтах.
Згодна з апошнім (рашэнне № 166 ад 6 лютага 2012 г.), да прадпрыемстваў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі нашага раёна, даведзена заданне па зборы (нарыхтоўцы) у 2012 годзе адходаў як другаснай сыравіны. У якасці нарыхтоўшчыкаў вызначаны КУП “Капыльская ЖКГ” і Капыльскае райспажыўтаварыства, якім неабходна арганізаваць работу праз сетку прыёмных пунктаў, забяспечыць укараненне раздзельнага збору цвёрдых бытавых адходаў. Кантроль за правядзеннем мерапрыемстваў па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў вобласці абыходжання з адходамі, недапушчэннем захавання другасных матэрыяльных рэсурсаў ускладзены на раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Ва ўстановах адукацыі будзе звернута самая пільная ўвага на экалагічнае выхаванне школьнікаў і фарміраванне ў іх адказных адносін да аховы навакольнага асяроддзя.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии