Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

83

Любовь Мотуз из г. Копыля пишет стихи

24.11.2023
«Беражыце нашу Радзіму!» Такія вершаваныя радкі ў сваім лісце даслала нам пастаянная чытачка і таленавітая аўтарка Любоў Рыгораўна Мотуз з Капыля. Вельмі прыемна, калі разумееш, што праца калектыву рэдакцыі знаходзіць цёплы водгук у жыхароў горада і раёна. Вось што піша наша чытачка: «Паважаная рэдакцыя газеты «Слава працы». Я ўдзячна вам за газету, вельмі змястоўную, цікавую, пазітыўную. Яна для мяне – як сонечны прамень. Мне дастаткова прачытаць хаця б адзін сказ, які кране за душу, і ў мяне ўжо ёсць пачатак верша. Пра што ў ім будзе гаварыцца, да пары да часу не ведаю. Думкі потым неяк самі з’яўляюцца. Так, у нашай газеце «Слава працы» за № 83 ад 28 кастрычніка 2023 г. мне вельмі спадабалася назва артыкула «Там, дзе клён шумеў…» Крысціны Жогаль. Гэтыя словы не адпускалі ўвесь час. Што б я ні рабіла – варыла ежу, вязала рэчы – у мяне ў галаве гучала: «Там, дзе клён шумеў, быў бацькоўскі дом…» «Там, дзе клён шумеў, мы сустрэліся…» «Там, дзе клён шумеў, садок побач рос…» і так бясконца спявала сама сабе сваю імправізацыю, стараючыся не парушыць рыфмоўкі. І вось што атрымалася. Там, дзе клён шумеў, Асвяжыў дождж сцяжынку, Па якой ты йшла, А ў сэрцы гучаў «Мінуэт». Там, дзе клён шумеў, Ты яго аднойчы сустрэла, Як усё стала інакш - Ваш узаемны ў гэтым сакрэт. Там, дзе клён шумеў, Яго часта крокі гучалі. Гэта рэха яго Не хацела цябе адпусціць. Там, дзе клён шумеў, Ты яго зусім не кахала, Адысціся сумела І сцяжынку яму саступіць. Там, дзе клён шумеў, Засумавала сцяжынка. На восеньскіх дрэвах Сініцы свісцяць. Там, дзе клён шумеў, Сустрэча не паўтарыцца, А халодны дождж лье, І галінкі на клёне трымцяць. На дачы летам 2023 года Дзве лаўкі, табурэтка, крэслы, зэдлік Былі растаўленыя ў паўкруг. Гучала музыка, прыходзілі суседзі У двор – газон нагадваў усім луг. Малодшых класаў пяцера дзяўчынак, Каб без справы час свой не губляць, Рэпетыцыю сваю вялі паспешна Перад тым, як будуць выступаць. Ах, дзяўчаты! Насця, Аня, Вара І Андрэйчыкавы дзве сястры, Насценька з Ульянай, дужа схожы тварам, Да чаго ж былі ўсе харашы! У танцах групавых, і ў адзіночку Чытанне «Усміхнёмся» вызваў смех. Вядучая свяцілася, як сонца, Замілоўвалі вы гледачоў усіх. Потым: кветачкі, цукеркі, торцік І марожанае – уся раскоша вам. Ну, а покуль музыка гучала, Працу гледачы далі нагам. Мілыя, любыя шкаляты! …І ўспомніла сябе я ў сорак пятым. Было мірным без фашызма, лета, Першае пасля вайны, пры гэтым. Мы тады канцэрт падрыхтавалі. Педагогаў з вуліцы сабралі, Прымалі з радасцю канцэрт суседзі, Аднак не мелі мы ніякай снедзі… Дзякуй вам за то, што вы такія, Поўныя жыцця і пазытыву. Беражыце нашую Радзіму! Бо яна ў нас усіх адзіна!

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей