Сваімі меркаваннямі дзеліцца загадчыца вытворчага аддзела Рэдакцыі газеты «Слава працы» Аксана Феакцістава:
 Самае запамінальнае
Самае запамінальнае
На мінулым тыдні дзверы вытворчага аддзела, які я ўзначальваю ўсяго чатыры месяцы, літаральна не зачыняліся ад наплыву заказчыкаў паліграфічнай прадукцыі. Арганізацыі горада і раёна ўсё часцей звяртаюцца да нас са шматтыражнымі заяўкамі як на чорна-белую, так і каляровую прадукцыю.
Тыдзень запомніўся яшчэ і тым, што каманда рэдакцыі паспяхова выступіла на раённай спартакіядзе, нават у адным з відаў стала пераможцай.
Радуе
Станоўчыя эмоцыі выклікае тое, што наш гарадок паступова развіваецца. З’явілася шмат новых дамоў, сотні  сем’яў справілі наваселлі ў мінулым годзе.
Засмучае
Раўнадушша, злосць і чэрствасць людзей, з якімі іншы раз сустракаешся ў паўсядзённым жыцці. У кожным хацелася б бачыць  пазітыўнага чалавека з усмешкай на твары.
Прымушае задумацца
Тое, што побач з намі яшчэ ёсць прытулкі і дзеці, пакінутыя без належнай увагі бацькоў, асацыяльныя сем’і.
Падрыхтаваў Сяргей Лазоўскі
        
      
		
		  
                  
                   
	  	  
	  
  
   	
 
        	  
         
Комментарии