Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

Квадратныя метры

11.02.2012
На працягу апошніх гадоў Капыльшчына захоўвае станоўчыя пазіцыі па такім паказчыку, як аб’ём уводзімага жылля. З якімі вынікамі завяршыўся 2011 год і што чакаецца сёлета, наша гутарка з начальнікам інвестыцыйна-будаўнічага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «УКБ-Капыль» Сяргеем Цімашэнкам: — На 2011 год  у нас быў запланаваны ўвод жылля ў аб’ёме 14 500 м2, у тым ліку аднакватэрных і шматкватэрных жылых дамоў. Фактычна ўведзена ў строй 14 868 м2. Так, у мінулым годзе ў горадзе завершана будаўніцтва чатырох жыллёва-будаўнічых кааператываў — «Уютный дом-строй» (60 кватэр), «Жемчужный-строй» (12), «Радужный-строй» (20) і «Пралеска-строй» (60). Агульная плошча ўведзенага ў строй жылля ў Капылі склала  8212 м2. Дарэчы, кошт аднаго квадратнага метра жылля склаў прыкладна 2 млн 500 тыс. рублёў. Бывае, што якасць уводзімага жылля не зусім адпавядае патрабаванням. Такія выпадкі здараліся і па вышэйуказаных кааператывах. Але ўсе непаладкі падрадчык устараняў за ўласны кошт. — А як ішло будаўніцтва на вёсцы? — Па гэтым паказчыку мы таксама спрацавалі нядрэнна. Уве- дзена ў эксплуатацыю 40 дамоў агульнай плошчай 3159 м2. Будаўніцтва аб’ектаў ішло ў такіх аграгарадках, як Старыца, Цімка- вічы, Ванелевічы,  Н. Доктаравічы, Семежава, Грозава і в. Бабоўня. Таксама завершана будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю 4-кватэрны жылы дом для Капыль- скай дапаможнай школы-інтэрната. —  Раскажыце, калі ласка, якія перспектывы чакаюцца ў гэтым годзе? — Сёлета даведзены план па будаўніцтве жылля складае ўсяго 5000 м2. У горадзе будзе ўзве- дзены адзін 60-кватэрны кааператыў, які размесціцца па вуліцы Скабінскай. Гэта — «Солнечный-2011». Плошча новабудоўлі складзе 3676 м2. На названым ЖБК работы распачаліся яшчэ летась (асвоена больш за мільярд рублёў). Ужо  ёсць фундамент, пакладзены пліты перакрыцця і часткова ўзведзены першы паверх. На гэты квартал выдзелена яшчэ 2 млрд 400 млн рублёў, вядуцца работы. Па вуліцы Партызанскай у 2011 го- дзе пачалося будаўніцтва 16-кватэрнага жылога дома па праграме “Сацыяльнае жыллё”. Калі будуць выдзелены фінансавыя сродкі, у другім паўгоддзі тут жа плануецца пачаць будаўніцтва 16-кватэрнага ЖБК “Весна-2011”. У сельскай мясцовасці, згодна з планам, неабходна ўзвесці пяць дамоў, але ёсць усе падставы для ўводу ў эксплуатацыю да канца бягучага года 17-ці (аг. Ванелевічы, Старыца, Н. Доктаравічы, Семежава). Таксама распрацоўваецца дакументацыя па будаўніцтве 9-ці дамоў у аг. Лясное. — Адзін з важных момантаў  - газіфікацыя дамоў, якая ўносіць значную палёгку і камфорт  у жыццё. Як тут ідуць справы? — Сумесна з Капыльскім цэхам прыроднага і звадкаванага газу асвоена 1 млрд 80 млн рублёў на газіфікацыю жылога фонду грамадзян у г. Капылі, аг. Пацейкі, Н. Доктаравічы, Семежава, Цімкавічы, вв. Душава, Кацельнікі, Лешня. Для параўнання, у 2010 годзе лічба складала каля 300 млн рублёў. Сёлета блакітнае паліва прыйдзе на вуліцы аг. Пясочнае, Цімкавічы (вул. 17-га пагранатрада, Слуцкую), вул. Трактарную, Цімкавіцкую г. Капыля. Гэта работа будзе працягвацца. — Дзякуй за размову. Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей