Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

Узнагароды - старыцкім перадавікам

12.06.2010

На Дошку гонару ў райгазеце “Слава працы”, якая ўпершыню апублікавана 5 чэрвеня, было адразу занесена тры прадстаўнікі ААТ “Старыца-Агра”. На кашэнні траў вызначыўся механізатар Сяргей Дубовік, на нарыхтоўцы сянажнай масы – Васіль Муратаў і на адвозцы – вадзіцель Іван Кнышэвіч.

Па добрай традыцыі, якая трывала ўкаранілася ў практыку работы мясцовай улады, перадавікі прымалі віншаванні прама ў полі. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы Людміла Камкова ўручыла нарыхтоўшчыкам падзячныя пісьмы ад старшыні Капыльскага райвыканкама. Грашовыя прэміі былі атрыманы з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандра Татарыцкага.

Марыя УЛАДЗІМІРАВА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей