Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Клапоцяцца пра парадак у любую пару года прадстаўнікі мясцовай улады Капыльшчыны

09.02.2012
Работы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні летась у раёне праводзіліся на тэрыторыі ўсіх сельскіх Саветаў як насельніцтвам, працоўнымі калектывамі, так і прадстаўнікамі мясцовай улады. Як адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, за мінулы год рэкультывавана 35 міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў, знесена і захавана 78 старых безгаспадарных дамоў. Штомесяц добраўпарадкоўваліся тэрыторыі могілак, на 30 з іх заменены агароджы. Ёсць пэўныя зрухі па акультурванні сваіх сядзіб і ў самога насельніцтва. На ўласных падвор’ях устаноўлена і пафарбавана 13 км агароджаў, пры афармленні тэрыторый і пабудоў прымяняюцца элементы дызайну. Вызначаны лепшыя населеныя пункты раёна за мінулы год. Больш за іншых набралі балаў аграгарадкі Новыя Доктаравічы, Старыца і Жыліхава. Вялікія аб’ёмы работ таксама выкананы ў аграгарадках Пацейкі, Цімкавічы, Мажа і іншых. Агульная задача на 2012-ы год для ўсіх адна – прывесці населеныя пункты ў нармальны санітарны стан, г. зн. зрабіць іх утрыманне ўзорным. З гэтай мэтай райвыканкамам, райсаветам дэпутатаў, сельвыканкамамі распрацаваны мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Каб іх выканаць, неабходна аб’яднаць намаганні як мясцовай улады, так і насельніцтва. У планах на бягучы год, па словах Марыі Сандрозд, вялікі аб’ём работ па ліквідацыі старых будынкаў і агароджаў, рэкультывацыі і заворванні закінутых зямельных участкаў, спілоўванні аварыйных дрэў і г. д. Так, у студзені прадоўжана работа па заключэнні дагавораў на арганізаваны вываз смецця службай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Знойдзена поўнае ўзаемаразуменне з насельніцтвам у неабходнасці гэтага ў Вялікараёўскім, Грозаўскім, Доктаравіцкім, Капыльскім, Камсамольскім і часткова ў Слабада-Кучынскім сельскіх Саветах. — Спадзяюся, што дадзеная праблема будзе станоўча вырашана і ў астатніх, — падкрэсліла Марыя Сандрозд. — На дадзены момант у нас існуюць два варыянты: або арганізаваны вываз, або заключэнне дагавораў на выкарыстанне міні-палігонаў для самавывазу смецця. Хацелася б, каб нашы жыхары выконвалі патрабаванні, якія прад’яўляюцца з боку ўлады. На люты запланавана правядзенне работ з пустуючымі сядзібамі. Так, перад сельвыканкамамі пастаўлена задача, каб кожны наследнік ці грамадзянін, які часова пражывае на нашай тэрыторыі, ведаў, як утрымліваць свой дом і землі, што да яго прылягаюць. З гэтай мэтай неабходна знайсці кожнага ўладальніка і даслаць паведамленні. У наступныя месяцы ў адпаведнасці з графікам будуць выкананы іншыя работы. Дарэчы, кантроль за захаваннем санітарных норм на тэрыторыі населеных пунктаў сёлета будуць ажыццяўляць штотыднёва пяць спецыяльных груп. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА НА ЗДЫМКУ: Доктаравіцкі ФАП.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей