Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Пытаннi рознапланавыя i вырашальныя

08.02.2012
У панядзелак на чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама Анатоля Жданені з яго намеснікамі, начальнікамі ўпраўленняў, аддзелаў, служб, арганізацый былі ўзняты самыя розныя пытанні. У першую чаргу кіраўніка раёна цікавіла, як у нялёгкіх умовах надвор’я працуе служба жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія меры  прадпрымаюцца для забеспячэння жыццядзейнасці на аб’ектах жыллёвага і сельскагаспадарчага прызначэння. Як паведамілі першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк і дырэктар КУП “Капыльская ЖКГ” Георгій  Карэеў, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем і збояў не назіраецца. Зноў жа ўвага была звернута на рэканструкцыю малочнатаварных ферм, кантроль за дадзеным пытаннем з боку адказных ад райвыканкама. Галоўны ўрач УАЗ “Капыль-ская ЦРБ” Ірына Гулевіч далажыла, што пасля здачы ў эксплуатацыю першай чаргі паліклінікі, работы па рамонце медыцын-скай установы працягваюцца. Кіраўнік раёна запатрабаваў хутчэй завяршыць рамонт, каб у канцы першага паўгоддзя пацыенты змаглі наведваць паліклі-ніку з усімі зручнасцямі. Размова ішла і пра адкрыццё дзіцячага сада ў Праснаках. Будынак ужо гатовы, пасцельную бялізну пашыюць у РКБА, засталося толькі падабраць кадры. Мяркуецца, што да 8 сакавіка новая дашкольная ўстанова адчыніць свае дзверы для маленькіх выхаванцаў. Агучаны пытанні, якія будуць разглядацца на пасяджэннях райвыканкама ў лютым: пазачарговым – аб рабоце ПМС і ПМК-11 і чарговым – аб задачах па падрыхтоўцы сельгаспрадпрыемстваў да вясенняй сяўбы і аб дзейнасці райспажыўтаварыства. Анатоль Жданеня даў станоўчую адзнаку правядзенню спартакіяды работнікаў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада, якая прайшла ў мінулую суботу. “Падобныя мерапрыемствы не толькі прыцягваюць лю-дзей да здаровага  ладу  жыцця,  але і аб’ядноўваюць”, — адзначыў кіраўнік раёна. Ён унёс прапанову арганізаваць яшчэ адну спартакіяду,  у  якой   прымуць удзел лепшыя каманды як аграпрамысловага комплексу, так і гарадскіх устаноў, арганізацый. Марыя ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей