29
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 11)
08.02.2012
КАДРЫ. Спісачная колькасць работнікаў у арганізацыях раёна (акрамя суб’ектаў
малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) за мінулы год склала 12 тысяч чалавек, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 5,4 тыс., адукацыі — 1,7 тыс., ахове здароўя і прадастаўленні сацыяльных паслуг — 1 тыс., перапрацоўчай прамысловасці — 0,8 тыс. чалавек.
УГНАЕННІ. Пад яравую сяўбу 2012 года гаспадаркамі раёна ўнесена 257 539 тон арганічных угнаенняў, што складае 56 % да вывезеных 650 тыс. тон.
МАЛАКО. Самую значную прыбаўку малака (па надоі ад адной каровы) у гэтыя лютаўскія дні маюць РСУП “С “Прамень” (3,6 кг), ААТ “Суворава-Агра” (3,6 кг), ААТ “Праснакі” (3,4 кг), ф-л “Лакнея” і ААТ “Душава” (па 3 кг).
ПАГАЛОЎЕ. На 1 лютага 2012 года ў сельгаспрадпрыемствах раёна ўтрымлівалася 19 447 кароў. Сама болей — 1985 — у ААТ “Ціміразеўскі”, найменш — 484 — у ф-ле “В. Раёўка”.
ЗАКУП. З уласных падвор’яў насельніцтва за сем дзён лютага ўжо закуплена 6500 кг малака (летась — 5046 кг). Найбольш — 1617 кг — сабрана МАУП “Доктаравічы”. Гэта справа наладжана пакуль толькі ў 10 сельгаспрадпрыемствах.
ДАРОГІ. З самага ранку тэхніка і спецыялісты ДРБУ-124 заняты на расчыстцы дарог. На дадзены момант вядуць работы 6 трактароў, 5 аўтамабіляў МАЗ, 3 аўтагрэйдары і 2 пагрузчыкі. Яны чысцяць дарогі не толькі на шасці майстарскіх ўчастках па раёне, але і ў Капылі – кальцавую, часткі вул. Цімкавіцкай, Партызанскай, а таксама вул. Дзяржынскага і Мінскую.
АКЦЫЯ. Раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць акцыю па падтрымцы насельніцтва ў моцныя маразы. На базе гімназіі №1 г. Капыля створаны мабільны пункт абагравання, дзе валанцёры таварыства прапаноўваюць насельніцтву гарачы чай і ствараюць неабходны запас цёплага адзення і абутку.
АБСЛЕДАВАННІ. За 2011 год ва УАЗ «Капыльская ЦРБ» 24 828 чалавек змаглі прайсці абследаванне функцыянальнай дыягностыкі, УЗІ-абследаванне — 8575 і эндаскапіі — 1170 чалавек.
Поделиться
Комментарии