15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У Афганістане савецкія войскі, у складзе якіх былі і нашы суайчыннікі, праявілі храбрасць і самаадданасць і сталі прыкладам сумленнага выканання воінскага абавязку. Наш народ заўсёды будзе памятаць пра подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія, нягледзячы на смяротную небяспеку, імкнуліся прынесці на афганскую зямлю мір і спакой.
Мы аддаём даніну павагі жывым і схіляем галовы перад светлай памяццю загінуўшых. Зычым вам, воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім мірнага неба, здароўя і шчасця, сямейнага дабрабыту, поспехаў у працы на карысць Радзіме.
Дзякуй вам за мужнасць і стойкасць, прынцыповую і адказную грамадзянскую пазіцыю, за ўсё, што вы робіце сёння для ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии