Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Змястоўнае жыццё Старыцкага СДК

07.02.2012
У цэнтры аграгарадка Старыца некалькі гадоў назад прыветліва адчыніў дзверы сельскі Дом культуры, дырэктарам якога з’яўляецца Яўгенія Аляксандраўна Якубовіч. Гэтая жанчына — чалавек няўрымслівы і вельмі адказны. Знаходзячыся на пенсіі (амаль усё жыццё адпрацавала загадчыцай мясцовага аддзялення сувязі), яна змагла арганізаваць у СДК працу гурткоў, а мастацкай самадзейнасцю ўсё больш і больш здзіўляе жыхароў вёскі. Мастацкім кіраўніком тут працуе Людміла Іванаўна Жылко, якая таксама знаходзіцца на пенсіі, але неспакойны характар не дазваляе ёй сядзець дома. Да кожнага свята калектыў СДК рыхтуе такія цікавыя канцэрты, што часта Дом культуры не ўмяшчае ўсіх жадаючых. Апошні канцэрт быў прысвечаны святкаванню Новага года, а для маленькіх жыхароў падрыхтаваны ранішнік. Удзельнікамі выступленняў з’яўляюцца работнікі ААТ «Старыца-Агра», мясцовага аддзялення сувязі, бібліятэк, настаўнікі-пенсіянеры. Да кожнага свята ДК старанна ўпрыгожваюць. У ім цёпла і ўтульна, цвітуць хатнія кветкі. Часта бываюць розныя выставы. Напрыклад, да свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі быў падрыхтаваны канцэрт мастацкай самадзейнасці, які працягваўся амаль дзве гадзіны, і выстава «Беларуская хата». На ёй можна было пабачыць саматканыя коўдры, настольнікі і іншыя прадметы хатняга побыту мясцовых жыхароў. Калектыў СДК выязджае з канцэртамі на фермы, у іншыя вёскі раёна, дзе яго сустракаюць заўсёды з радасцю. Таццяна Гуцановіч, аг. Старыца  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей