Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

Запас лішнім не бывае

12.06.2010

У СВК “Ціміразеўскі” першы ўкос траў павінен прайсці на 1795 гектарах. Пакуль работы праведзены на 51% плошчы. Сітуацыя ўскладняецца з-за таго, што асноўная маса кармавых угоддзяў знаходзіцца на балотах, а майскія дажджы да гэтага часу не даюць магчымасці правесці касьбу.

Тым не менш, у гаспадарцы стараюцца арганізавана весці касавіцу ў даступных для тэхнікі месцах. Так, у брыгадзе №3 “Заняведамка” яшчэ ў нядзелю была скошана канюшына, правялена. А праз дзень-другі распачата закладка сенажу каля малочнатаварнай фермы ў в. Дзярэчына. У гэтым вытворчым працэсе задзейнічана шмат тэхнікі і людзей, аднак у Івана Паўлюкевіча асаблівае заданне. З дапамогай спецыяльнага агрэгата ён зграбае ў валкі травяную масу. За дзень апрацоўвае да 45 гектараў. Марудзіць механізатару нельга, бо ўслед за ім выйдуць камбайны са здрабняльнікамі. Пакуль мабільны атрад працуе на суседнім палетку.

На падборы валкоў заняты механізатары Віктар Лагун, Сяргей Саніковіч, Уладзімір Мішур. Дарэчы, фотаздымак Лагуна знаходзіцца на раённай Дошцы гонару. Ужо адзін гэты факт гаворыць аб тым, што нарыхтоўка кармоў даверана лепшым. Тое ж можна сказаць і пра занятых на адвозцы сянажнай масы – Аляксандра Канончыка, Сяргея Скарбіча, Рыгора Каруннага, Андрэя Чэрніка, Мікалая Маркоўскага, Сяргея Турэйку, Валерыя Хлябаева, Міхаіла Жылко, Юрыя і Алега Бельскіх, Віктара Лютага, Васіля Кісяля, Ігара Германовіча. З самай раніцы і да прыцемкаў яны спяшаюцца да камбайнаў, каб напоўніць кузавы свежай масай і даставіць яе да месца закладкі. Кругласутачнай  трамбоўкай займаюцца Сяргей Новік, Іван Лазук. Адным словам, у кожнага – свая справа, аб выніках якой нарыхтоўшчыкі даведваюцца раніцай на нарадзе і ўпэўніваюцца, што і на зялёным жніве пры распрацаваных праўленнем гаспадаркі мерах матэрыяльнага стымулявання можна ня- блага зарабіць. Да таго ж, прама ў поле два аўтобусы даставяць гарачае харчаванне. Напрыклад, раздатчыцы Вользе Бузак і вадзіцелю Міхаілу Ладыгу ў дзень неабходна развезці 50 абедаў і крыху менш падвячоркаў. Суп рысавы, смажанка з гарнірам, булачка і кампот – чым не добрае падсілкаванне для занятых у полі. Тым больш, што даводзіцца плаціць усяго 10% ад яго кошту.

Спякотнае надвор’е спрыяе і нарыхтоўцы сена, на кашэнні якога задзейнічаны Уладзімір Казакевіч, Мікалай Лапотка, Аляксандр Леановіч. Усяго ў гаспадарцы плануецца нарыхтаваць яго каля 800 тон. Цюкі з пажыўным кормам будуць не толькі складзіравацца на фермах, але і па 6 штук развезены на падвор’і вяскоўцаў, дзе ўтрымліваюцца каровы. Старшыня Аляксандр Турбан называе і кошт рулона – усяго 7 тысяч рублёў. Так што ў гаспадара сама сабой адпадае праблема нарыхтоўкі сена. І за здадзенае цяля можна атрымаць на кожны кіла- грам жывой вагі па 25 кілаграмаў збожжа.

Грамадскае пагалоўе таксама будзе забяспечана неабходнай колькасцю кармоў. Травяністых у гаспадарцы плануецца нарыхтаваць па 26 цэнтнераў кармавых адзінак на адну ўмоўную  галаву жывёлы. Сёлета значна павялічаны заданні па нарыхтоўцы ўсіх відаў травяністых кармоў. І гэта цалкам абгрунтавана. Запас жа робіцца на паўтара года. За гэты час дойны статак мяркуюць павялічыць на 300 галоў. Рэканструкцыя і перааснашчэнне малочнатаварнага комплексу “Быстрыца”, згодна з адпаведнай рэспубліканскай праграмай, дазволіць гэта зрабіць. А значыць кармы лішнімі не будуць.

Марыя ШЭІНА

НА ЗДЫМКУ: 1. На нарыхтоўцы сенажу механізатар В. Лагун з вадзіцелямі А. Чэрнікам, М. Маркоўскім, С. Турэйкам; 2. Механізатар І. Паўлюкевіч на зграбанні валкоў.

Фота аўтара


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей