Перамогай юных капыльскіх інтэлектуалаў закончыўся паядынак паміж навучэнцамі СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага і СШ № 3 г. Вілейкі, які праходзіў 27 студзеня ў прамым эфіры радыёстанцыі “Мінская хваля”. Дзясяцікласнікі Вячаслаў Калевіч і Вераніка Нупрэйчык у эрудыт-шоу “Светлыя галовы” з вялікай перавагай перамаглі сваіх сапернікаў і перайшлі ў наступны этап. Трэба адзначыць, што нашы канкурсанты мелі вялікую падтрымку з боку сваіх балельшчыкаў, якія адпраўлялі СМС-паведамленні, чым павялічылі іх шанс на перамогу.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии