Жыллёва-камунальная служба раёна гатова вытрымаць рэзкае пахаладанне. У гэтым запэўніў галоўны інжынер КУП “Капыльская ЖКГ” Аляксандр Віннік.
На прадпрыемстве арганізавана кругласутачнае дзяжурства. Акрамя звычайнай дзяжурнай змены, задзейнічаны аварыйныя брыгады, у якія ўваходзяць спецыялісты і неабходная тэхніка. Яны ў выпадку надзвычайнай сітуацыі ў аператыўным парадку гатовы выехаць на месца здарэння, каб ліквідаваць непаладкі, забяспечыць пастаўку цяпла і бесперабойную работу іншых сістэм.
Як адзначыў Аляксандр Віннік, усе кацельні горада і сельскіх населеных пунктаў працуюць у штатным рэжыме, яны забяспечаны неабходным запасам паліва. Для пасыпкі дарожнага пакрыцця ёсць патрэбная колькасць супрацьгалалёднай сумесі.
Комментарии