Учащиеся СШ № 2 г. Копыля приняли участие в музейном уроке
71
Учащиеся СШ № 2 г. Копыля приняли участие в музейном уроке
04.10.2023
Музейны ўрок, прысвечаны невядомым і вядомым старадаўнім рэчам беларусаў правяла для навучэнцаў трэціх і пятых класаў СШ №2 г. Капыля дырэктар Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людміла Ніжэвіч. Дзеці не толькі паслухалі цікавыя гісторыі, успаміны пра мінулае, пра побыт нашых продкаў, але і змаглі прыняць удзел у інтэрактыве. Яны з задавальненнем карысталіся маслабойкай, качалі бялізну, пралі кудзелю і займаліся іншымі справамі.
Сергей КОЗЕЛ
Фото автора
Комментарии