Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

Душпастарскія калядныя наведванні

03.02.2012
Iснуе час калядных наведванняў, час, калі святар наведвае дамы вернікаў, размаўляе на духоўныя тэмы, разам моліцца і просіць Божага благаслаўлення для сям’і і яе дому. Не так даўно такія візіты распачыналіся на Новы год і скончваліся на свята Аб’яўлення Пана (6 студзеня). Сёння яны пачынаюцца на Новы год ці пасля свята Аб’яўлення Пана  і  не маюць  вызначанага тэрміну... Душпастарскія візіты святара —гэта таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром, нагода для пашырэння веры і духоўнага развіцця. Асаблівасцю душпастарскай сустрэчы з’яўляецца тое, што ў ёй павінна ўдзельнічаць уся сям’я. Таму ўсе яе члены абавязаны даведацца, у які час святар наведае дом, каб загадзя падрыхтавацца да таго. Акрамя духоўнай падрыхтоўкі неабходна выканаць  некаторыя знешнія ўмовы: заслаць стол белым абрусам, на якім будуць знаходзіцца крыж, свечка, асвячоная вада і крапідла. Гаспадар павінен прывітаць святара і пазнаёміць яго з тымі членамі сям’і, якіх ён не ведае. Сустрэча працягваецца гутаркай, звязанай з духоўным жыццём сям’і. Пасля адбываецца супольная малітва і асвячэнне пакояў. Ксёндз Аляксандр ВІТКО  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей