Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

103

«Дожинки-2023» на Копыльщине отметили ярко, масштабно и с размахом (Большой фоторепортаж)

12.09.2023
Дзясяткі перадавікоў і госці з усяго раёна з'ехаліся ў аграгарадок Семежава, цэнтральная вуліца якога на адзін дзень ператварылася ў шумны кірмаш, каларытную выставу  і канцэртную пляцоўку адначасова. Як гэта вядзецца, да галоўнага свята хлебаробаў рыхтуюцца загадзя. Не стала выключэннем і Семежава. Аграгарадок змяніўся: да «Дажынак» знеслі стары незапатрабаваны будынак, на месцы якога з'явілася вялікая пляцоўка для правядзення мерапрыемстваў. Акрамя гэтага добраўпарадкаваны сацыяльна-культурныя аб'екты, парк, праведзена работа па асфальтаванні вуліц, пасеяны газон і многае іншае. Задоўга да пачатку галоўнай урачыстасці на вуліцах з'явіліся каларытныя падворкі ад сельгаспрадпрыемстваў раёна, дзе здзіўлялі маляўнічымі інсталяцыямі, нацыянальным каларытам і цудоўнымі стравамі. Працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, гандлёвыя кропкі, гульнёвыя лакацыі і атракцыёны. Вакол святочнай пляцоўкі з усталяванай на ёй галоўнай сцэнай раскінуліся разнастайныя выставы. З палёў раёна ў Семежава перавандравалі самыя яркія і маштабныя саламяныя фігуры. Была арганізавана выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, кампазіцый з бульбы і дэкаратыўных гадзіннікаў. Тут ужо фантазіі народных умельцаў не было мяжы. Асаблівую ўвагу прыцягвала выстава караваяў і дажыначных снапоў, якія прадставіла кожная гаспадарка. Галоўным атрыбутам свята адвялі самае ганаровае месца. Вакол — песні, музыка і вясёлыя віншаванні, а ў паветры лунаў прывабны водар шашлыкоў. Урачыстая частка свята пачалася з тэматычнага тэатралізаванага шэсця працоўных калектываў аграпрамысловага комплексу. Яго адкрыў раённы каравай. У ім сёлета 121 455 тон збожжа пры ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых 38,6 цэнтнера з гектара. Самыя лепшыя памочнікі аграрыяў — сельскагаспадарчая тэхніка. У гэтым годзе на палетках Капыльшчыны падчас уборачнай працавала 124 камбайны, 110 адзінак аўтатранспарта, а дапрацоўвалі збожжа на 34 зернесушыльных комплексах. У святочнай калоне прайшлі ў тым ліку і прадстаўнікі ААТ «Капыльскае» — самай буйной гаспадаркі нашага раёна. І без перабольшання можна сказаць, што і самай перадавой, якая лідзіруе ў розных галінах, уключаючы мясную. Што датычыцца ўборачнай гэтага года, то «Капыльскае» займае лідзіруючыя месцы па цэлым шэрагу пазіцый і па паказчыках выйшла пераможцам раённага спаборніцтва сярод усіх сельгаспрадпрыемстваў. Другога і трэцяга месца ў конкурсе ўдастоены ААТ «Семежава» «і «Прагрэс 2010», адпаведна.   [caption id="attachment_138886" align="alignnone" width="500"] Васіль Сысоеў узнагароджвае Аляксандра Канончыка[/caption] Са святам хлебаробаў павіншаваў старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. [caption id="attachment_138885" align="alignnone" width="840"] Аляксандр Ткачук, Міхаіл Голец, Ігар Зянько, Сяргей Пілішчык, Таццяна Пракаповіч, Юрый Зяньковіч, Сяргей Мацюшэнка[/caption] — Здаўна капыльская зямля славіцца працавітымі, таленавітымі людзьмі і моцнымі ўстоянымі традыцыямі. Адна з іх — ушанаванне земляробаў, — адзначыў кіраўнік раёна. — Добрасумленна працуючы ў полі ў буднія дні і выхадныя, вы дасягнулі добрых вынікаў, нягледзячы на тое, што жніво гэтага года аказалася вельмі няпростым. «Дажынкі» — добрая нагода выказаць шчырую падзяку тым, хто працуе ў аграрнай сферы, ствараючы нацыянальнае багацце і харчовую бяспеку краіны. Заслужанныя ўзнагароды хлебаробы прымалі ад старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні  Мінаблвыканкама Васіля Сысоева. Ганаровай граматай названага камітэта ўзнагароджаны галоўны аграном філіяла «Вялікая Раёўка» Дзмітрый Уласовіч, інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка ААТ «Праснакі» Уладзіслаў Хартановіч, механізатары Аляксандр Лапотка з ААТ «Піянер-Агра» і Аляксандр Майса з ААТ «Ціміразеўскі», вадзіцелі Сяргей Брухавецкі з ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс», Валерый Юшкевіч з ААТ «Скабін», Сяргей Сасукевіч з ЗАТ «Жыліхава», Віктар Бычэнка з СГФ «Руднае» і Аляксандр Канончык з ААТ «Ціміразеўскі». Падзячны ліст Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўручаны вадзіцелю ААТ «Капыльскае» Івану Галубовічу, які перавёз больш за чатыры тысячы тон збожжа. А вось галоўных герояў «Дажынак» — пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве-2023 узнагародзіў Сяргей Пілішчык. Ганаровыя граматы, падарункі з грашовымі прэміямі і кветкі атрымалі кіраўнікі гаспадарак, механізатары, вадзіцелі, аператары зернеачышчальных і зернесушыльных комплексаў. Віншаванні з працоўнай перамогай аграрыі раёна прымалі і ад першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталя Ракевіча, старшыні Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Сцяпуры. Падчас свята кіраўнікі некаторых сельгаспрадпрыемстваў атрымалі ключы ад новай тэхнікі. Машынна-трактарныя паркі сельгаспрадпрыемстваў раёна папоўняць 13 камбайнаў. [caption id="attachment_138887" align="alignnone" width="500"] Духмяны каравай прымае Віталь Ракевіч[/caption] Адзін з самых хвалюючых момантаў — перадача апошняга дажыначнага снапа ўраджаю 2023 года гаспадарцы, якая будзе сустракаць «Дажынкі-2024». На сцэне гаспадар сёлетняга свята, кіраўнік ААТ «Семежава» Юрый Тарасевіч уручыў сноп дырэктару ААТ «Капыльскае» Дзмітрыю Палевікову. У наступным годзе раённыя «Дажынкі» прыме аграгарадок Цімкавічы. Пасля маштабнае святкаванне прадоўжылася вялікай канцэртнай праграмай, кульмінацыяй якой стала выступленне беларускага спевака Сяргея Славянскага. А завяршыўся вечар феерверкам і танцавальнай праграмай. Лідары жніва Імёны тых, хто заняў першае месца ў штогадовым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Сярод галоўных агра-номаў пераможцам прызнаны намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Капыльскае» Сяргей Мацюшэнка, сярод галоўных інжынераў – начальнік цэха механізацыі ААТ «Старыца-Агра» Ігар Зянько. Сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў у перадавіках экіпаж з ААТ «Капыльскае» ў складзе Віталя Лобана і Дзмітрыя Бабені. На «Лексіён-540» яны намалацілі 3232 тоны, што складае 2683 т на ўмоўны камбайн. З гэтай жа гаспадаркі і пераможца раённага спаборніцтва на адвозцы збожжа — вадзіцель Іван Галубовіч. На яго рахунку — 4461 т ва ўмоўных тонах, або 4056 т у фізічнай вазе. Сярод маладых камбайнавых экіпажаў пераможцам прызнаны экіпаж з ААТ «Капыльскае» ў складзе Аляксандра Чаюка і Вадзіма Залужнага. Іх вынік склаў 2131 т (гэта 1620 т на ўмоўны камбайн). Сярод маладых вадзіцеляў на першы радок рэйтынгавай табліцы падняўся Павел Рудзеня з ААТ «Праснакі». Ён перавёз 1141,4 т збожжа ва ўмоўных тонах, што складае 2194,6 т у фізічнай вазе. А вось пераможцам сярод аператараў зернесушыльных установак стала звяно з ААТ «Капыльскае» ў складзе Сяргея Лушчыцкага, Паўла Малікава, Уладзіміра Крывецкага і Аляксея Лобана. Яны дапрацавалі 16 290 т ва ўмоўных тонах (13 908 т у фізічнай вазе). Крысціна ЖОГАЛЬ. Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей