18
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 10)
01.02.2012
ВЫНІКІ. На чарговым пасяджэнні райвыканкама з удзелам кіраўнікоў сельгасарганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, старшынь сельвыканкамаў былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Капыльскага раёна за 2011 год.
Ф-24. Сельгаспрадпрыемствы раёна падводзяць вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за студзень — першы месяц 2012 года — і складаюць справаздачу па ф-24.
МАЛАКО. У сярэднім па раёне на 31 студзеня таварнасць малака, якое гаспадаркі рэалізуюць на ААТ “Капыльскі масласырзавод”, склала 92%, што на 2% больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года. Самы лепшы рэзультат у ААТ “Капыльскае” — 99%.
ЭНЕРГАРЭСУРСЫ. Спажыванне электраэнергіі па сельгаспрадпрыемствах за 2011 год скарацілася на 288 тысяч кілават у гадзіну, або на 1,4% да ўзроўню 2010 года, на 4,9% знізілася спажыванне бензіну, а вось расход дызельнага паліва павялічыўся на 6,4%.
АПЕКА. З прыняццем Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 (2006 год) комплексную рэабілітацыю ў прытулку прайшлі 376 непаўналетніх, з якіх 241 вернуты ў біялагічныя сем’і, астатнія накіраваны ў замешчаныя сем’і.
ЧЫРВОНЫ КРЫЖ. Працягваецца стварэнне пярвічак Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Сёння ў склад раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа ўваходзяць 6 пярвічак, якія аб’ядноўваюць 824 чалавекі.
ЦБС. На ўліку ў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме раёна знаходзіцца 25 273 чалавекі. Кнігазабеспячэнне на 1 жыхара складае 10,67 дакумента, на 1 чытача – 13,77. Кніжны фонд налічвае 348 тысяч экзэмпляраў.
Футбол. Права змагацца за высокае месца ў першынстве Мінскай вобласці па міні-футболе атрымала раённая каманда юнакоў 2000 г. н. і маладзей, якая стала мацнейшай сярод пяці каманд сваёй групы.
Поделиться
Комментарии