Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Так трымаць, падатковая!

01.02.2012
Па выніках работы за 2011 год калектыў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне заняў І месца ў конкурсе сярод падатковых інспекцый Мінскай вобласці ІІ групы і ўзнагароджаны Ганаровай граматай абласной інспекцыі і камп’ютарам. Дарэчы, па выніках 2010 года капыляне былі трэцімі  ў вобласці. Пры падвядзенні вынікаў былі выкананы асноўныя крытэрыі. Напрыклад, капыльскай падатковай інспекцыі летась удалося забяспечыць кантроль за поўнай і своечасовай уплатай бягучых плацяжоў у бюджэт і поўнасцю спагнаць запазычанасць мінулых гадоў. Больш чым у папярэднім годзе забяспечана паступленне падатку на прыбытак, дасягнуты рост паступленняў пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, а таксама плацяжоў ад індывідуальных прадпрымальнікаў. Акрамя таго,  павышаны якасць і эфектыўнасць кантрольных мерапрыемстваў і выкананы шэраг іншых паказчыкаў. Пажадаем нашай падатковай інспекцыі так трымаць і надалей! Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей