Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Лепшы прадпрымальнiк года

30.01.2012
У сакавіку бягучага года ў Мінскай вобласці будзе праводзіцца конкурс «Лепшы прадпрымальнік 2011 года Мінскай вобласці» па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за 2011 год Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца індывідуальныя прадпрымальнікі, камерцыйныя арганізацыі прыватнай формы ўласнасці, якія зарэгістраваны на тэрыторыі Мінскай вобласці, суб’екты інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва вобласці (цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва і інкубатары малога прадпрымальніцтва), а таксама ад- крытыя ў Мінскай вобласці філіялы (аддзелы) банкаў, у якіх за справаздачны перыяд адсутнічае запазычанасць перад бюджэтам і дзяржаўнымі пазабюджэтнымі фондамі, грубыя парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь; сярэднямесячная заработная плата работнікаў, наймальнікамі якіх з’яўляюцца ўдзельнікі конкурсу, складае не менш за налічаную намінальную сярэднямесячную зарплату ў вобласці па галінах; адсутнічаюць выпадкі парушэння тэхнікі бяспекі або правілаў аховы працы, якія прывялі да калецтва ці смерці грамадзян. Конкурс будзе праходзіць па 16 намінацыях. Жадаючым прыняць удзел неабходна да 11 лютага 2012 года прадаставіць у раённы выканаўчы камітэт па месцы рэгістрацыі (дзейнасці) заяўку і дакументы, прадугледжаныя ўмовамі правядзення конкурсу. Падрыхтавала Таццяна БОХАН  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей