Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 11)

30.01.2012
Сваімі меркаваннямі дзеліцца старшыня Слабада-Кучынскага сельскага выканаўчага камітэта Нэлі ГУСЕВА. РАДУЕ Хаця мы большую частку свайго жыцця праводзім на працы, усё роўна для кожнага чалавека з’яўляецца важным дабрабыт нашых блізкіх і родных. Таму, як матулю, мяне радуюць поспехі сына – студэнта 3-га курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, які паспяхова здаў чарговую сесію. ПРЫМУШАЕ ЗАДУМАЦЦА Пагаршэнне метэаўмоў апошнім часам выклікае неабходнасць своечасова арганізаваць расчыстку снегу ў населеных пунктах, каб усюды даехала хуткая дапамога, аўталаўка, пошта. Неабходна прасачыць, каб былі дагледжаны дзеці ў праблемных сем’ях. ЗДЗІЎЛЯЕ З пачатку года сумесна з прадстаўнікамі РАНС праводзім планавую праверку захавання правіл пажарнай бяспекі. Здзіўляе бесклапотнасць і абыякавасць некаторых грамадзян да свайго жыцця. Часам выяўляем такія сур’ёзныя парушэнні, што становіцца страшна. І як вынік – пажары, якія знішчаюць не толькі маёмасць, але і жыццё. А яшчэ здзіўляе грубасць і агрэсія людзей. Думаю, што ўсе пытанні можна вырашыць без накалу абстаноўкі. Давайце будзем узаемаветлівымі, і жыццё стане больш пазітыўным. АБНАДЗЕЙВАЕ Вядома, што вёска старэе, моладзь імкнецца ў горад. І толькі ўмацаванне эканамічнага стану сельгаспрадпрыемстваў можа прыпыніць гэты працэс. Прыклад таму – аг. Старыца, дзе колькасць насельніцтва за апошнія пяць гадоў павялічылася на 30%. А яшчэ спадзяюся на рост у бліжэйшым будучым дабрабыту нашага народа. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей