Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Депутат парламента Людмила Нижевич провела очередной прием граждан в Докторовичском сельисполкоме

28.08.2023
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч чарговы прыём грамадзян правяла на выезде — у Доктаравіцкім сельвыканкаме. Першы зварот — па тэлефоне. Паступіў ён з Крывога Сяла. Датычыўся стану дарогі ў населеным пункце: яна была прагрэйдзіравана, але стала яшчэ горшай, чым была да гэтага, з’явілася шмат няроўнасцей, павыварочваліся камяні і г.д. Вядома ж, наконт асфальтавання і гаворка не можа весціся з-за адсутнасці сродкаў, а вось па грэйдзіраванні дэпутат паабяцала разабрацца. Другі зварот быў звязаны з пакупкай жылля ў КСУП "Доктаравічы" мясцовай жыхаркай. Як паведаміў дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Шарупіч, на дадзены момант афармляюцца дакументы па пераафармленні арэнднага жылля для магчымасці яго продажу. Было ўзнята пытанне і па аўтобусных зносінах паміж Доктаравічамі і Капылём. У прыватнасці, выказана прапанова па перанясенні ранішніх маршрутаў на больш позні час. Для гэтага неабходна дадатковае вывучэнне. Таксама вяскоўцы цікавіліся абкошваннем населеных пунктаў, добраўпарадкаваннем могілак, спілоўваннем старых дрэў і іншымі пытаннямі. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей