Пра гэта добра ведаюць у ААТ «Душава» і імкнуцца хутчэй падрыхтаваць тэхніку да веснавой пасяўной.
[caption id="attachment_15999" align="aligncenter" width="443" caption=" Аляксандр, Валянцін і Сяргей Паграбіцкія."]

[/caption]
Работы пераважна вядуцца сваімі сіламі. Ужо поўнасцю гатовы да выхаду ў поле дыскатар, камбінаваны агрэгат АКШ-7,2, даводзяцца да ладу пасяўныя агрэгаты “Лемкен” і “Гаспардо”, іншы прычапны інвентар. Стараюцца выявіць і ліквідаваць усе недахопы ў рабоце сваёй тэхнікі і механізатары, якія працуюць на сучасных магутных трактарах.
Валянцін Паграбіцкі і яго сыны-блізняты Сяргей і Аляксандр у гэтыя зімовыя дні таксама заняты на рамонтных работах. За плячыма Валянціна Станіслававіча не адзін дзясятак гадоў работы ў роднай гаспадарцы. Быў вадзіцелем, цяпер вось — механізатар. Любоў да сваёй справы, імкненне зрабіць яе не горш за іншых перадаў і сваім сынам, якія пасля заканчэння Капыльскага СПЛ засталіся працаваць у ААТ “Душава”. Не вельмі гаваркія, хлопцы ўсё ж падзяліліся, што сваім жыццёвым выбарам яны задаволены. Сяргей, які пакуль не мае ўласнай сям’і, жыве ў бацькоўскай хаце. Аляксандру ж гаспадарка выдзеліла новы дом, дзе падрастаюць яго трое дзетак. Цяпер маладыя механізатары, як і іх калегі, рыхтуюцца да вясны. “Трэба трактар паглядзець, каб не падвёў падчас пасяўной, — расказвае Сяргей. — Асаблівых праблем не бачу, тым не менш, для самазаспакаення, неабходна ўсё праверыць як след”. У Валянціна Станіслававіча задача больш адказная, паколькі яго МТЗ-1221 патрабуе капітальнага рамонту, чым зараз і займаецца механізатар.
Час ляціць імкліва. Хутка зноў пачнуцца гарачыя дзянькі. Гэта добра разумеюць механізатары ААТ “Душава” і імкнуцца добра да іх падрыхтавацца.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии