Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

116

Копыльская "криничка" - памятник тысячелетней истории города

26.08.2023
Вадзіцай з капыльскай крыніцы частуюцца не толькі жыхары райцэнтра, але і шматлікія госці нашага гарадка. А ці ведаеце вы, як яна ўзнікла? Не? Тады гэты матэрыял для вас ۷ Навуковым радком Крынічка скіравана на паўночны захад і ўпадае ў рэчку Каменку. А тэмпература вады ў ёй заўсёды +7 градусаў. Паводле вызначэння спецыялістаў, вада з крынічкі высокамінералізаваная, слабашчолачная, мае высокае ўтрыманне крэмнію. Апошні і забяспечвае годную пітную якасць, надае ёй незвычайную празрыстасць і непаўторны смак. А ўтрыманне шчолачы робіць ваду карыснай для тых, у каго павышаная кіслотнасць страўніка. На думку людзей, крынічная вада ачышчаецца, калі пройдзе праз сем камянёў. Вышыня самой Замкавай гары над поплавам ракі Каменкі – 11 метраў. Гэта цэлая сістэма натуральных фільтраў: пясок, гліна, шчэбень… Але гэта не толькі прыродны фільтр, гэта і прызма часу. Вада з-пад Замкавай гары нясе ў сабе подых тысячагадовай гісторыі Капыля. Ідзе добраўпарадкаванне тэрыторыі каля крынічкі...۷ Подых гісторыі Пачнём з часоў старажытных. Існуе легенда пра тое, што некалі ў Капылі жыла вядзьмарка, і пасля таго, як яе сын загінуў у рацэ, што працякала ў мястэчку, жанчына схавала гэтую рэчку пад зямлю, і толькі маленькі ручаёк змог вырвацца на свабоду. Можа, менавіта ён і стаў гэтай крынічкай? Вядомы гісторык, даследчык мінулага Капыля Леанід Калядзінскі яшчэ ў 1999 годзе пісаў, што археалагічны матэрыял, які быў знойдзены падчас раскопак, сведчыць: асваенне Замкавай гары адбылося як мінімум гадоў тысячу таму. На мяжы І-ІІ тысячагоддзяў тут, хутчэй за ўсё, існаваў сакральны цэнтр дрыгавічоў – капішча, або копішча, сама назва якога, магчыма, і лягла ў аснову назвы Капыль. Зразумела, што такую ваду цанілі, а саму крыніцу, дзе яна знаходзілася, ушаноўвалі. Відаць, каб надаць святасці гэтай мясціне, і было складзена ў тыя даўнія часы паданне. Тут адбываліся набажэнствы. Сюды прыносілі ахвяры: ежу, ручнікі, тканіну, упрыгожанні. Месцы такія ў нашых прашчураў зваліся свяцілішчамі, альбо капішчамі. Час існавання гэтага капішча прыпадае, хутчэй за ўсё, на X ст., на той час, калі Капыльшчыну пачало засяляць усходнеславянскае племя дрыгавічоў. ۷ Крынічныя вытокі Ідэя абсталяваць крыніцу належала ўсё ж таму Леаніду Калядзінскаму. Летам 1999-га разам са студэнтамі ён праводзіў археалагічныя работы на Замкавай гары. Свой інвентар яны ставілі ў Корзунаў, якія жывуць ля самай гары. У спякотнае летняе надвор’е вельмі хацелася піць. І гаспадары частавалі гісторыкаў смачнай сцюдзёнай вадзіцай. Яна настолькі прыйшлася даспадобы юным навукоўцам, што Леанід Уладзіміравіч пайшоў да тагачаснага кіраўніка раёна Уладзіміра Луцкага і прапанаваў зрабіць крыніцу агульнадаступнай.   [caption id="attachment_137776" align="alignnone" width="840"] ...і каля каплічкі[/caption] ۷ Гаспадары крыніцы Корзуны жылі ля Замкавай гары з сярэдзіны ХХ стагоддзя. Галава сям’і Аляксандр Рыгоравіч прыехаў у Капыль у канцы саракавых са Случчыны, бо яму прапанавалі пасаду галоўнага інжынера ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. А жыў разам з жонкай і маленькім сынам у пакоі, які знаходзіўся ў… мясцовай лазні. Участак зямлі для будаўніцтва ўласнага жылля выбраў сабе ля Замкавай гары невыпадкова. На той час гэты быў не самы лепшы надзел: перашкаджала вялікая колькасць вады, якая знаходзіцца вельмі блізка ад паверхні. І каб людзі не крыўдзіліся, вырашыў пабудавацца сам на гэтым балоцістым месцы. [caption id="attachment_137772" align="alignnone" width="840"] Зінаіда Паўлаўна і Аляксандр Рыгоравіч Корзуны[/caption] Месца для склепа, каб было дзе захоўваць агародніну, на падворку не знайшлі: перашкаджала ўсё тая ж вільготнасць. Таму выкапалі яго ў самой гары. Але і тут не было выратавання ад вады. Спачатку з ёй змагаліся, але потым знайшлі выйсце. Паколькі ў двары калодзежа не было (па ваду прыходзілася хадзіць на вуліцу Замкавую), вырашылі зрабіць свой – вядома ж, вады хапала. Правялі ўсе неабходныя тэхнічныя работы і пабудавалі студню. Тым больш, што адчувалі: вада неверагодная! Сёння старэйшы з сыноў Мікалай Аляксандравіч Корзун расказвае, што ўвогуле крыніц у Капылі заўсёды было нямала. Асабліва на месцы так званага новага возера, там, дзе зараз месціцца гарадскі пляж. [caption id="attachment_137771" align="alignnone" width="500"] Мікалай Корзун[/caption] ۷ Шляхамі стварэння Але вернемся ў год 1999-ы. Ідэю абсталяваць у Капылі сваю крыніцу Луцкі падтрымаў, і яе ажыццявілі. Будаўнічыя работы праводзілі супрацоўнікі ПМК-11. І ўжо падчас святкавання 725-годдзя Капыля і 75-годдзя з дня заснавання раёна, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт правёў асвячэнне крыніцы і першым адпіў жыватворнай вады. – Памятаю, як хваляваліся мы перад асвячэннем крыніцы, – расказвае нявестка Корзунаў Іна Аляксандраўна. – Мне было даручана знайсці посуд для Мітрапаліта. І я прынесла нейкі кубачак. Але для велічнай постаці Філарэта ён ну ніяк не падыходзіў! І я крыху занепакоілася. Аднак потым успомніла, што ў мяне ёсць прыгожы керамічны збаночак. І менавіта з яго Мітрапаліт пакаштаваў нашу капыльскую вадзіцу. А яшчэ ўспамінаецца такі выпадак. Неяк прыехаў да нас сваяк з Салігорска, і на развітанне я дала яму з сабой бутэлечку з крынічнай вадзічкай. Ён зацікавіўся, што ж гэта за дзіва та-кое прывёз з Капыля і занёс у лабараторыю «Беларуськалія». Пасля таго, як спецыялісты правялі даследванне вады, яны здзіўлена пацікавіліся: адкуль яна, такая чыстая і мінералізаваная? Крыніцу аднаўлялі яшчэ раз у 2016 годзе. Тады супрацоўнікі ЖКГ змянілі драўляную пабудову на каваную металічную, паклалі прыгожую плітку. І ўжо толькі ад нас, тых, хто карыстаецца цудадзейнай вадзіцай, залежыць добраўпарадкаванне і чысціня вакол крыніцы. А на месцы корзунаўскага склепа ў Замкавай гары зараз месціцца каплічка. «Крынічную ваду здаўна шанавалі, асвячалі, у тым ліку і ў нас, на Беларусі. Узводзілі каплічкі, альтанкі, ставілі крыжы. У Капылі, як гаворыцца, сам Гасподзь паслаў такую крынічку. І таму, натуральна, узнікла патрэба ўшанаваць гэтае месца як належыць. Гэта будзе не толькі памятны знак крынічкі, але і помнік тысячагадовай гісторыі Капыля», – так разважаў Леанід Калядзінскі напрыканцы 90-х гг. ХХ стагоддзя. І не пагадзіцца з ім нельга. [caption id="attachment_137773" align="alignnone" width="500"] Мітрапаліт Філарэт асвячае жыватворную крынічку[/caption] І ўжо падчас святкавання 725-годдзя Капыля і 75-годдзя з дня заснавання раёна, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт правёў асвячэнне крыніцы і першым адпіў жыватворнай вады... Дзіяна ТКАЧЭНКА. Фота Крысціны ЖОГАЛЬ і з архіва раённага краязнаўчага музея

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей