Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

Жизнь и призвание бывшего главного редактора газеты "Слава працы" - журналистика

25.08.2023
У Кнігу славы Капыльскага раёна занесены звесткі пра людзей, якія сваёй працай і актыўнай грамадскай дзейнасцю зрабілі значны ўклад у вытворча-эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё раёна, пра знакамітых жыхароў і ўраджэнцаў Капыльшчыны, якія сваімі подзвігамі і доблеснай працай праславілі родны край. Сёлета да 43 імён жыхароў Капыльскага раёна, ужо занесеных у Кнігу славы, дабавяцца яшчэ шэсць. Разгледзеўшы матэрыялы, Капыльскі раённы выканаўчы камітэт 15 жніўня 2023 года прыняў рашэнне №1524 «Аб заснаванні Кнігі славы Капыльскага раёна». Яе жыццё і прызванне – журналістыка «Выдатнік друку Беларусі», Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў — не кожнаму даюцца такія ганаровыя званні. Сапраўды, жыццё былога галоўнага рэдактара раённай газеты «Слава працы» Марыі Шэінай — журналістыка. Няпроста пісаць пра свайго Настаўніка, які прыняў цябе нібы птушаня, і навучыў азам новай прафесіі. Так і адбылося наша першае знаёмства з будучым маім кіраўніком. У газеце не хапала карэспандэнтаў, і Марыя Уладзіміраўна прапанавала папоўніць іх штат. Вось ужо больш за дваццаць гадоў я (а аўтарам гэтых радкоў з’яўляецца Сяргей Козел — аўт.) працую побач з творчымі і таленавітымі людзьмі. Памятаю, як адбылася наша першая сустрэча. Тады вядомы журналіст працавала на радыё і прыехала на апошні званок у Пацейкаўскую СШ, у якой я вучыўся. З захапленнем глядзеў, як яна валодае мікрафонам, смела бярэ інтэрв’ю ў школьнікаў і настаўнікаў. Мне таксама захацелася быць такім, і вось мара ажыццявілася. Марыя Шэіна больш за сорак гадоў аддала любімай справе. Кожны дзень, кожную хвіліну, нават і цяпер, яна думае пра родную раёнку, перажывае за яе, радуецца перамогам. Капыльская раённая газета на працягу многіх гадоў адрознівалася ад многіх іншых выданняў высокапрафесійным асвятленнем пытанняў грамадска-палітычнай і сацыяльнай тэматыкі, сваёй вёрсткай і паліграфічным выкананнем. Не зніжаўся і тыраж выдання, што давала магчымасць займаць прызавыя месцы ў вобласці па насычанасці. Усе гэтыя паказчыкі дазвалялі «Слава працы» неаднаразова займаць лідарскія месцы ў абласным спаборніцтве сярод друкаваных СМІ. Раёнка двойчы станавілася лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара», выходзіла пераможцам у рэспубліканскіх і абласных конкурсах. Журналісцкая хватка Марыі Уладзіміраўны не страчвала вастрыні на працягу ўсёй яе працоўнай дзейнасці. Будучы карэктарам, паступіла ў Белдзяржуніверсітэт. Навучанне сумяшчала са шматлікімі выездамі на палі і фермы, прамысловыя прадпрыемствы, адкуль прывозіла інтэрв’ю, рэпартажы, замалёўкі, нарысы. Сапраўдным выпрабаваннем на прафесіяналізм, высокія лідарскія і арганізатарскія якасці стаў перыяд, калі Марыя Уладзіміраўна ў 1995 годзе прыняла прапанову стаць на чале своеасаблівага аб’яднання, прыкладу якога на той момант (ды і цяпер) не было ва ўсёй рэспубліцы, дзе сумяшчаліся рэдакцыя і паліграфічная вытворчасць. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак Марыя Уладзіміраўна вярнулася на сваю малую радзіму, у бацькоўскую хату, «дзе паветрам жыцця была на крылы ўзнята».

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей